
Старшынём Гарадзенскай абласной арганізацыі ПБНФ абраны Вадзім Саранчукоў.
На сходзе прысутнічаў Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які пажадаў новаабранаму старшыню посьпехаў у разьвіцьці рэгіянальнай структуры Партыі БНФ.

Сяргей Антонаў – сябра Партыі БНФ ужо 15 гадоў. Пачынаў сваю журналісцкую дзейнасьць з працы ў Быхаўскай партыйнай газэце “Стары замак”.
Нядаўна ўлады гораду Магілёва раптоўна прапанавалі Сяргею зладзіць творчую сустрэчу і аўтограф-сэсію, мерапрыемствы мелі адбыцца 16 траўня ў кніжнай краме “Азбука” і бібліятэцы Карла Маркса. Гэта была б першая афіцыйная аўтограф-сэсія спадара Антонава ў Беларусі.
Найбольш папулярнымі кнігамі Сяргея Антонава ў Беларусі лічацца выданьні з сэрыі “Сусьвет Мэтро 2033”, таму плянавалася, што на творчай сустрэчы будзе прысутнічаць пераважна моладзь ад 18 да 33 гадоў. Аўтар, безумоўна, запрасіў на аўтограф-сэсію і сваіх інстытуцкіх сяброў, і паплечнікаў-аднапартыйцаў.
Сёньня, 7 траўня, Сяргею Антонаву патэлефанавалі з Магілёву і сказалі, што “па аб’ектыўных прычынах, пра якія ён сам ведае” адмененыя сустрэчы зь ягонымі чытачамі.
Сам фронтавец на пытаньне: што Вы адчуваеце, пасьля адмовы ўладаў, адказаў проста: Радуюся!
Пісьменьнік Сяргей Антонаў не зьвязвае гэтыя падзеі зь вялікай палітыкай, хутчэй зь бюракратычнай зайзрасьцю некаторых асобаў, да якіх удача павярнулася ня тым бокам.

Трымайцеся, спадар Алесь, смуткуем разам з Вамі.

Круглы стол «Распад Расіі: пагрозы і стратэгіі рэгіянальнай бяспекі» быў арганізаваны Партыяй БНФ, Цэнтрам Еўрапейскай трансфармацыі, Беларускай асацыяцыяй агенцтваў рэгіянальнага развіцця пры інфармацыйнай падтрымцы Агенцтва палітычнай экспертызы (БІСС). Прапануем вашай увазе стэнаграму першай часткі дыскусіі, у якой закранаюцца геапалітычныя і эканамічныя аспекты разгляданай праблемы.
Удзельнікі:
Дзяніс Мельянцоў, палітолаг
Анатоль Тарас, гісторык
Сяргей Чалы, эканаміст
Уладзімір Мацкевіч, метадолаг
Уладзімір Дунаеў, спецыяліст у сферы адукацыі
Аляксандр Алесін, вайсковы аглядальнік
Міхал Залескі, эканаміст
Дзяніс Мельянцоў, палітолаг: З нядаўняй пары наш рэгіён Міжмор’я заклапоціўся стварэннем стратэгіяў, як адбівацца ад уплыву Расіі. Гэта было з некалькіх прычынаў зроблена. З-за “падымання” Расіі з кален набіраў уплыў міф, что Расія з часам будзе ўсё больш і больш ціснуць на сваіх суседзяў. Гэты міф быў падштурхнуты грузінска-расійскай вайной у 2008 годзе. Больш за тое, АПАД (NATO) распаўсюдзіла свой Contingency Plan, план дзеянняў у выпадку варожага нападу, і на балтыйскія краіны. Спачатку пасля ўступлення ў Альянс у 2004 г. на гэтыя краіны не распаўсюджваўся працэс планавання рэакцыі абароны ў выпадку нападу. А ў сітуацыі, калі Расія сапраўды праявіла агрэсію, краіны Балтыі дамагліся таго, каб АПАД распаўсюдзіла на іх гэты парасонік, і зараз гэтыя планы распрацоўваюццаз улікам сцэнара калі Расія нападае на гэтыя краіны. Нешта падобнае, але з іншых прычынаў, пачалося адбывацца ў Беларусі. Гэта звязана з ідэяй тэратарыяльнай абароны, якая была, але пачала ў мінулым годзе шпарка эвалюцыянаваць. Ідэя “апалчэння” відавочна мае прычынай уплыў расійскага фактара.
Ідэальным узорам для нашай краіны з’яўляецца прыклад Швейцарыі. Пасля апакаліпсісу тэрыторыя Швейцарыі не можа супрацьстаяць ціску суседніх краінаў. Але калі ўсе краіны паміж сабой паб’юцца, і калі яны будуць рабіць набегі на багатую выспу – Швейцарыю, яны будуць здольныя адбівацца. Бо ў іх усеагульная вайсковая павіннасць, стратэгічныя запасы ежы і зброі. І мужчына, які прайшоў вайсковую службу, мае дома зброю, і такім чынам разгортваецца мільённая армія літаральна за некалькі сутак. І Беларусь магла таксама рухацца ў бок гэтай стратэгіі.
Аднак канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Беларусі на сённяшні дзень не базуецца на самой ідэі планавання, сыходзячы са сцэнароў, да чаго перайшло ўсё заходняе стратэгічнае мысленне, і ў тым ліку, АПАД. Але сёння рэгіён рухаецца ад канцэпцыяў нацыянальнай бяспекі да стратэгіяў нацыянальнай бяспекі, якія грунтуецца на аналізе сцэнароў. Як я бачу, мэтай нашага сённяшняга мерапрыемстваў з’яўляецца распрацоўка сцэнароў, якім чынам можа адбывацца распад Расеі, якія прагнозы гэтыя сцэнары прадукуюць для Беларусі і рэгіёну, і якім чынам беларусы будуць адказваць на гэтыя пагрозы. Праз серыю круглых сталоў і канферэнцыяў мы я мяркую павінныя падыйсці да гэтага, а сёння толькі акрэслі пул гэтых пагрозаў, каб больш дэтальна разгледзіць іх пазней.
Аляксандр Алесін, ваенны аглядальнік: У першай частцы круглага стала была ўкінутая вельмі цікавая думка наконт анестэзіі фантомных імперскіх боляў. Насамрэч, гэта мела і канкрэтнае выражэнне. Калісьці Лукашэнка сказаў, што калі Газпром гандлюе газам, то Беларусь (і ён) гандлюе геапалітычным становішчам Беларусі – гэта яе «газ». Кім бы ні была заснаваная Масква, бандытамі або князямі, яны тады паспяшаліся і размясцілі яе занадта блізка ад Захаду. Калі б панеслі яе за Урал, то многіх праблем для Расіі не было. Пры стварэнні Маскоўскай дзяржавы было істотным пытанне абароны сваіх межаў з Захадам. Калі яны пашыралі свае землі, яны пашыралі іх на Захад. Яны мелі патрэбу ў буферы на Захадзе, які б прыкрываў Маскву. І калі распаўся Савецкі Саюз і Чырванасцяжная беларуская акруга апынулася на тэрыторыі незалежнай дзяржавы, яны засталіся цалкам «аголенымі». Ад мяжы да Масквы засталося 300 км. Тут жа засталіся стратэгічныя ракеты малой і сярэдняй далёкасці, каля 2 тысяч боегаловак магутнасцю ад 100 кілатон да 1 мегатоны.
Расія, нават распадаючыся, не хацела са сваіх учэпістых абдымкаў адпускаць Беларусь. Рэжымы прыходзяць і сыходзяць, а геапалітыка і геаграфія застаецца. У 1996 г. расійскі інстытут стратэгічных даследаванняў напісаў рэкамендацыі кіруючым элітам Расіі, дзе гаварылася, што раз наўпрост кантраляваць ўзброеныя сілы Беларусі нельга, і акупаваць яе нельга, трэба заключыць здзелку. Беларусь атрымлівае эканамічныя прэферэнцыі ў выглядзе доступу на расейскі рынак, атрымлівае доступ да танных рэсурсаў, а Расія захоўвае Беларусь у якасці свайго перадавога фарпоста. Тут і залежы ўзбраенняў, і інфраструктура, і ваенныя аб’екты. Думаю, будзе зроблена спроба захаваць гэтае пагадненне, нягледзячы на ўсе нашыя спрэчкі – пытанне заўсёды вялося толькі пра кошт. Калі пасля паўзы распад Расіі працягнецца, то ідэя ўтрымання Беларусі не пакіне розумы расійскіх ваенна-палітычных элітаў, і зменіцца проста працэс заключэння здзелкі.
Магчымы і нямірны працэс – калі развіццё падзеяў пойдзе па югаслаўскаму шляху і ўтворацца рэгіянальныя і аб’яднаныя па палітычнаму прынцыпу вайсковыя ўтварэнні з лакальнымі задачамі, але з захаваўшымся імперскім мысленнем. Гэта першы сцэнар, і пытанне ў тым, ці зможа беларускае войска ў гэтым выпадку выступіць гарантам тэрытарыяльнай цэласнасці і бяспекі дзяржавы. З улікам ступені ваеннай інтэграцыі можна сцвярджаць, што ў прынцыпе беларускае войска не гатовае да пагрозаў з усходу, у тым ліку ў выпадку спробы ўзяцця нашай тэрыторыі пад непасрэдны кантроль. Адзначу, што ў ваеннай і палітычнай, ідэалагічнай падрыхтоўцы гэтую тэматыку ніхто не адпрацоўвае. У некаторай ступені тут можна было б спадзявацца на тэрытарыяльную абарону («калі дарагая табе твая хата»), але і тут, сярод шырокіх масаў наўрад ці ёсць жаданне абараняцца ад пагрозы з Усходу.
Другі сцэнар больш дрэнны. Ён звязаны з пераходам стратэгічных і тактычных узбраенняў у рукі незразумела каго. Калі распадаўся Савецкі Саюз, галоўным галаўным болем амерыканцаў было пытанне, да каго патрапіць ядзерны чамаданчык. Паколькі прайшоў планамерны пераход, то нацыянальным краінам гэтыя сістэмы былі не патрэбныя, а сістэмы навядзення былі ў руках Масквы. Але ўспомніце, з якой настальгіяй пра гэты аспект кажа Лукашэнка. Расійскія сістэмы базавання ядзерных ракет раскіданыя па ўсёй тэрыторыі Расіі. Магчыма, што, калі будуць нейкія тэрытарыяльныя ўтварэнні, то рэгіёны базавання трапяць у рукі тых лідэраў, якія будуць там вяршэнстваваць.
Вядома, сістэма палётных заданняў такая, што пуск знаходзіцца ў руках Масквы і цэнтральнага камандавання, але застаецца там уран, застаецца атрутнае паліва, якія патрабуюць спецыяльнай сістэмы захоўвання. Калі распадаецца ўся сістэма цэнтралізацыі, то наступствы могуць быць самыя непрадказальныя, у тым ліку экалагічныя. Бліжэйшыя да Беларусі стратэгічныя ядзерныя сілы грунтуюцца за Масквой, у раёне Цейкава Іванаўскай вобласці, дзе маюцца мабільныя комплексы “Тополь” і “Тополь-М” і шэраг шахтавых. Ёсць гіпатэтычная верагоднасць таго, што тактычныя ядзерныя боепрыпасы (міны, бомбы і ракеты) балтыйскага флоту і авіяцыі балтыйскага флоту ў Ленінградскай вобласці. Але па тактычнаму ядзернаму ўзбраенню Расія ніякіх дадзеных не дае.
Яшчэ адна пагроза – гэта каласальная колькасць стралковай зброі. Толькі ў планах на бліжэйшыя 2 гады Міністэрства абароны Расіі павінна знішчыць 8 млн. аўтаматаў Калашнікава. Колькі гэтага дабра захоўваецца ў прыдатным стане! Там ёсць і людзі – якія ведаюць смак крыві і якія ненавідзяць сваіх апанентаў. І ў шэрагу расійскіх розумаў ёсць меркаванне што Беларусь – гэта тая ж самая Расія. Магчымы сцэнар ўзнікнення рэгіянальных канфліктаў, якія пераключацца і на нашу тэрыторыю. Улічваючы структуру цяперашняга расійскага грамадства, нянавісць ўсіх да ўсіх, калі кожнае аўтамабільнае здарэнне сканчаецца ледзь ці не перастрэлкамі. Так што для нашага рэгіёну распад Расіі будзе жудаснай катастрофай. Неабходным будзе ўвядзенне міратворчых войскаў, прычым у вельмі вялікай колькасці.
Адзінае, што прыхарошвае гэтую карціну: калі гэты распад будзе павольным, шляхам прыходу да ўлады людзей ліберальнага толку і паступовай законнай лібералізацыі Расіі, тады гэты павольны працэс можа суправаджацца і стварэннем сістэмы кантролю над узбраеннямі. У Расіі ходзіць такі анекдот сярод вайскоўцаў: калі Лукашэнка паверне свае танкі на Маскву, то іх не будзе каму спыніць. Расійская абарона – гэта коўдра – кітайская мяжа і Каўказ. Што тычыцца паўночна-заходняй мяжы, то ў Расіі тут няма баяздольных частак. Калі ўявім такую сітуацыю, што беларускае войска сядзе на ўсе свае 1600 танкаў і 2000 БМП і мабілізуецца да 500 тыс. чалавек, то да Масквы дойдуць. Кажуць нават, што калі 4000 выйдуць з Мінска – то да Масквы дойдуць 40 дывізій. Але пытанне – што потым, і як потым ўтрымаць.
Роля ўзброеных сіл Захаду ў сітуацыі магчымага распаду Расеі можа абмежавацца толькі аховай аб’ектаў, дэстабілізацыя якіх будзе ствараць небяспеку. Але НАТА рыхтуецца да высокатэхналагічных формаў вайны. А практыка паказвае неэфектыўнасць падобнага падыходу ў сітуацыі, калі маеш справу з неарганізаванымі вайсковымі фармаваннямі, падобнымі на банды, без баз і пазіцыяў. У НАТА няма неабходнай колькасці штыкоў. Беларусь, калі будзе на тое палітычная воля, магла б увайсці пад парасон НАТО і гэта быў бы лепшы варыянт для Захаду. Але пакуль НАТА не гатовае да такога развіцця падзеяў.
Што тычыцца ролі АДКБ, то гэта пакуль протаарганізацыя. Гэта спроба Расіі стварыць на базе сваіх цэнтральна-азіяцкіх саюзнікаў нейкую апору супраць магчымай афганскай сітуацыі, калі адтуль пойдзе НАТО і амерыканцы, і гэта ўсё хлыне на тэрыторыю Цэнтральнай Азіі, а адтуль на тэрыторыю Расіі. Гэты праект дрэнна прадуманы, але ў Расіі няма іншых альтэрнатываў.
Міхал Нядзвецкі, палітолаг: У пытанне, ці магчымы далейшы распад Расіі, не закладаецца часавы параметр мысленнага эксперыменту. Я думаю, што ў кароткатэрміновай перспектыве распаду Расіі не адбудзецца з-за вайсковай аперацыі ў Іране. Калі ўсё ж такі вайна ў Іране адбудзецца, то следам за іранскай кампаніяй павысяцца кошты на нафту на сусветным рынку, Расія зноў атрымае свае нафтадаляры, абагаціцца. І любая праблема, якая ўзнікне, будзе ўлагоджаная прэферэнцыямі з цэнтральнага бюджэту.
Мірны распад можа адбыцца і ў бліжэйшай перспектыве. Я ўважліва сачыў з прэзідэнцкай кампаніяй і заўважыў, што на вышэйшым узроўні ідзе дыскусія пра адмену федэратыўнага акту дзяржаўнай улады. На публічных дэбатах Уладзімір Жырыноўскі выступае за ліквідацыю федэратыўнай сістэмы, за ўтварэнне рэспублік з пэўнымі агаворкамі, што пэўным рэгіёнам Расіі (Каўказ, Татарстан, Башкаркастан) трэба надаць статус аўтаноміі, але аўтаномій не такіх, як ёсць зараз, а такіх, як ва Ўкраіне Крым. Крым з’яўляецца аўтаномнай рэспублікай у складзе Украіны, але Україна не з’яўляецца федэрацыяй. Такі варыянт распаду Расіі цалкам верагодны.
Другі варыянт распаду – гэта новы парад суверэнітэтаў, версія 2.0. Гэта калі рэспублікі мірна разыдуцца ў эканамічных, палітычных пытаннях, і ніякай грамадзянскай вайны не адбудзецца. Гэта напэўна самыя радужныя перспектывы.
Калі распад Расіі будзе адбывацца з праліццём крыві, з грамадзянскай вайной, то тут складаней мадэляваць. Невядома, ці ўспыхне Каўказ, ці перакінецца вайна з Каўказу на іншыя рэгіёны. Важна не ўпускаць пытанне іррэдынтызму суседніх краінаў. Напрыклад, як Беларусь скарыстае факт распаду Расіі, як скарыстае Фінляндыя і ці здолее яна вярнуць у свой склад частку Карэліі, якую яна страціла ў руска-фінскую вайну. Альбо ці будзе прэтэндаваць Україна на Кубань ды іншыя складаныя для мадэлявання пытанні. Турцыя можа скарыстацца распадам Расіі каб пераўтварыцца ў новага рэгіянальнага лідэра.
Калі казаць пра Беларусьі АПАД пры выпадку распаду Расіі, то тут паўстае пытанне, уступаць Беларусі ў АПАТ ці не ўступаць. З аднаго боку, калі Расія распадзецца, няма сэнсу ўключацца ў вайскова-палітычны блок, таму што пагрозы ад Расіі няма. Але з іншага боку, мы можам прагназаваць, што будзе назірацца нейкі рэвізіянізм пэўнай часткі сучаснай Расійскай федэрацыі. І калі ўсё ж такі ўлады Беларусі не ўступяць у НАТА, то ў выпадку пэўнага рэвізіянізму мы можам мець праблемы.
Ёсць іншы сцэнар, калі беларускія ўлады пагодзяцца ўступаць у НАТА, то пытанне, у якім выглядзе мы будзем уступаць у НАТА. Цалкам у вайскова-палітычны саюз ці толькі ў палітычны? Прычым прэцэдэнт ужо быў. Францыя да 2009 года была сябрам толькі палітычнага блоку НАТА.
Калі не ўступаем у НАТА, то ці можам мы супрацьстаяць рэвізіянізму пэўнай часткі Расіі. Пакуль няясна, якая частка стане новым цэнтрам. Ці гэта застанецца Масква, ці нейкі сібірскі горад. Новы губернатар Маскоўскай вобласці Шайгу пазаўчора сказаў, што ён выпускае за перанос сталіцы ў Сібір.
Дзяніс Мельянцоў, палітолаг: Мы засяродзіліся на гвалтоўным варыянце распаду Расіі, які прадукуе некалькі сур’ёзных пагрозаў, і мы іх прагаварылі больш-менш падчас дыскусіі. Па-першае, гэта выкарыстанне беларускай тэрыторыі новымі арміямі новых утварэнняў. Другая пагроза – гэта негатоўнасць у сярэднетэрміновай перспектыве беларускай арміі да супрацьдзеяння ўсходнім вайсковым збудаванням. Наступная пагроза – распаўсюджванне канвенцыйнай зброі, што прыводзіць да ўзнікнення і распаўсюджання шматлікіх вайсковых фармаванняў, якія будуць непадкантрольнымі не толькі Маскве, але і новым палітычным утварэнням. Яшчэ адна пагроза – стратэгіі АПАДу ды Захаду на ўрэгуляванне гэтага патэнцыйнага канфлікту без уліку інтарэсаў Беларусі, калі сапраўды АПАД будзе праектаваць увад вайсковай сілы выключна для аховы магітсральных трубаправодаў.
Яшчэ я лічу перспектыўнымі пытаньні легальнай рэгіяналізацыі і звязаныя з ім пагрозы. Другое – гэта магчымая стратэгія западу у сцэнарным вымярэнні з кропкі гледжання Беларусі і магчымагаўзяцця Беларусі пад парасон Захаду (тут я бачу аналогію з 2008 годам і пацяпленнем у стасунках беларускай дыктатурыі Захаду). Таксама лічу патэнцыйна цікавым пытаньне ўцекачоўі аховы беларуска-расійскай мяжы, якой ніколі не было, але якую трэба адбудоўваць у выпадку распаду Расіі. І нейкіяпаросткі супольнагапланавання стратэгіяў бяспекі краінаў Міжмор’я, якія ужо з’яўляюцца, таксама патрабуюць пільнай увагі і развіцця.
Анатоль Тарас, гісторык: Тэма, вынесеная на абмеркаванне падчас круглага стала, мае каласальныя наступствы не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету. Паводле ацэнак Карпарацыі Рэнд, у 2012 годзе існуе вельмі высокая пагроза ядзернай вайны. У 2025 годзе – выключна высокая пагроза ядзернай вайны, верагоднасць гібелі чалавецтва.
Ва ўсіх выступах пераважае надзея, што распад Расіі будзе адбывацца па больш-менш чалавечым сцэнары з спрыяльнымі наступствамі для Беларусі. Я нічога добрага для Беларусі не чакаю ні пры якім варыянце. Прыблізная дата распаду – 2018 год, і ён непазбежны.
Ёсць лініі супрацьстаяння. Масква – рэгіёны. Масква адбірае грошы, размяркоўвае па сваім меркаванні, вырашае свае праблемы, ва ўсіх рэгіёнах гэта выклікае дзікую незадаволенасць. Другая лінія: малыя гарады і пасёлкі – мегаполісы. Трэцяя лінія супрацьстаяння: бедныя – багатыя. У Расіі палярызацыя грамадства дасягнула вельмі сур’ёзных велічынь. Мясцовыя – прышлыя. Мусульмане – хрысціяне. Паводле прагнозу, у 2020 годзе мусульмане складуць 25% насельніцтва Расійскай федэрацыі. Калі скласці гэта ўсё, атрымліваецца выдатны кактэйль, выбуховая сумесь, якая без сумненву палыхне.
Хто галоўная выбуховых сумесь? Гэта людзі маладзей 40-45 гадоў. Як толькі іх колькасць перавысіць крытычную масу, рэакцыя дзялення ўрану пачнецца непазбежна. Гэта людзі, якія жывуць у гарадах і пасёлках. Яны ня могуць атрымаць якасную адукацыю, яны ня могуць атрымаць добрую працу. Яны ня могуць забяспечыць сабе дастатковае харчаванне. У іх няма ніякіх перспектываў, а дзякуючы тэлебачанню, газетам, інтэрнэту, яны разумеюць, як можна жыць. І яны абвінавачваюць усіх. Гэта выбухне. Я думаю, што Расея такі распадзецца на протадзяржавыа, якія былі тут ужо пазначаныя. Але распадзецца толькі ў выніку праліцця вялікай крыві.
Што пагражае нам?
Першае, гэта лёс ядзерных электрастанцыяў. Найбліжэйшая знаходзіцца ў Смаленскай вобласці. Гэта амаль як Чарнобыль. Гэта найскладанейшы аб’ект, дзе павінен падтрымлівацца бесперапынны рэжым. Хто яго будзе забяспечваць, калі родных забіваюць і рабуюць ў пасёлку? А ядзерных электрастанцыяў у Расіі не адна, а 30. Мала не падасца нікому, і нам у ліку першых.
Другое, цалкам спыняецца паступленне нафты і газу. Яны ідуць ад Урэнгоя, Сургута, Нефцеюганска. Гэта вялізная прастора. У нас таксама ляснецца ўсё: прамысловасць, гандаль, транспарт. Дзесьці сёння, дзесьці заўтра.
Трэцяе – гэта мільёны бежанцаў. Я спрабаваў падлічваць. Калі будзе адбывацца ў Расіі кровапраліцце сярэдняй інтэнсіўнасці, 150-200 тыс. забітых у месяц, то ў нас бежанцаў павінна быць парадку 2,5-3 млн. І што мы з імі будзем рабіць? Дзе мы іх паселім, дзе дамо працу, калі ўсё спыніцца? Гэта людзі, якія страцілі ўсё, дастаткова мабільныя, азлобленыя, гатовыя на ўсё.
Ці зможа наша ўлада з гэтым справіцца? Наша ўлада заклапочаная вырашэннем толькі аднаго пытання – забеспячэннем раскошнага жыцця сабе цяпер. Тут прынцыпова іншая сітуацыя. Дзеля выжывання ўлады трэба вырашаць праблемы дзяржавы. Як могуць вырашаць гэтыя праблемы людзі, якія ў прынцыпе няздольныя іх вырашаць?
Затое ёсць сілавыя структуры. Яны на працягу тыдня – 10 дзён пачынаюць разумець, што ў іх ёсць зброя. Яны пачынаюць адстрэльваць людзей. Уся нашая ўлада аказваецца ні прычым. Пачынаецца вакханалія.
Я згодны з тымі людзьмі, якія кажуць, што адзіная надзея – на ўвод замежных войскаў. Але гэта мусяць быць не міратворчыя войскі, а добра спланаваная інтэрвенцыя. Кітай да гэтага гатовы. Яны гэтага не хаваюць. Яны рыхтуюць войскі, сетку дарог, у іх апалчэнне складае 85 млн. чалавек, з якіх ўзброеныя толькі 17 млн. У іх ёсць кадры. Па афіцыйных дадзеных, у рэгіёне Далёкага Усходу жыве ад 150 да 170 тысяч кітайскіх грамадзян. Паводле неафіцыйных дадзеных, ад 300 да 400 тыс. Гэтыя людзі ведаюць мясцовыя ўмовы, рускую мову. Яны могуць выконваць заданні сваёй радзімы.
Еўропа захрасла ў паліткарэктнасці, і ім трэба час, каб пераадолець маральны бар’ер. Яны не гатовыя забіваць людзей. Адсюль такая папулярнасць высокатэхналагічных войскаў, дзе галоўную ролю грюць беспілотнікі, караблі, дзе сядзяць разумныя хлопцы, кампутары. Але ў такой вайне гэта абсалютна непрыстасавальна. І ў іх такіх рэсурсаў няма. І ў нас толькі такое выйсце: альбо зблакавацца з Украінай, альбо зблакавацца з Польшчай. Але ў нас стаўленне да Польшчы вельмі негатыўнае. Магчыма, нам трэба больш цесна сябраваць з Украінай. З улікам запасаў зброі, энергетычных рэсурсаў, харчовых рэсурсаў і ўкраінскіх мабілізацыйных рэсурсаў мы маглі б ўтрымаць уладу на гэтай тэрыторыі.
Я ацэньваю ваенны патэнцыял Расеі як вельмі нізкі. Яны ўвялі ў строй атамную падводную лодку «Юрый Далгарукі», якая састарэла яшчэ 20 гадоў таму. Потым увялі яшчэ велізарны карабель «Аляксандр Неўскі». Але ракет ў іх няма. На ўзбраенне павінны былі прыняць ракету «Булава-М». Але яна не прынятая на ўзбраенне. З 10 пускаў 6 заканчваецца няўдачай.
А зброі на руках сапраўды шмат. І ўсё гэта невядома, у якія рукі трапіць. І гэта ўсё будзе страляць.
Мы можам будаваць розныя прагнозы, але ніхто з нас не ўяўляе, што нас у рэчаіснасці чакае. Я асабіста думаю, што трэба для ўласнай выгоды браць за аснову горшы сцэнар. У канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі няма нічога пра гэта.
Уладзімір Мацкевіч, метадолаг: Мы кажам пра тое, пра што думаюць многія, пра важныя пытанні. Але абмяркоўваць гэтыя пытанні трэба на належным узроўні. А беларуская дэмакратычная супольнасць яшчэ менш гатовая да варыянту распаду Расеі, да гэтых пагрозаў, чым беларускае войска.
Анатоль Тарас: Я не веру, што беларускія вайскоўцы могуць аб’яднацца і стварыць ўладу хунты. У працэсе крывавай барацьбы могуць быць вылучаныя такія асобы. Зараз патрабаванні такія: ты павінен быць тэхнічна пісьменным адмыслоўцам, бязмежна пакорлівым. І павінен стала лізаць языком.
Калі атрымаецца нейкім чынам дамовіцца кіраўніцтву Беларусі і Украіны прынцыпова, то адзіным разумным варыянтам будзе высунуць войскі на тэрыторыю Расіі і нікога не пускаць на сваю тэрыторыю: мінныя палі, стральба па парушальніках. Таму што калі людзям скажуць, што дзесьці будзе мірная зона, то ўсе туды пабягуць.
Уладзімір Дунаеў, спецыяліст у сферы адукацыі: Мне здаецца, што гэтыя апакаліптычныя сцэнары – гэта залішняе згушчэнне фарбаў. Калі будзе распад Расіі, то гэта азначае зніжэнне ўзроўню расійскага экспансіянізму ў рэгіёне. І гэта можа стварыць спрыяльныя ўмовы для інтэграцыйных праектаў з рознымі краінамі.
Сёння наш рэгіён з’яўляецца занядбаным рэгіёнам з пункту гледжання Заходняй Еўропы. Сітуацыя такая, што Беларусь не ўяўляе ніякай каштоўнасці для Еўрапейскага саюза. Цікавасць ЕС на поўдні. Патрабаванне пераразмеркавання рэсурсаў у адрас поўдня працягвае распаўсюджвацца.
Былі праекты з мэтай ажывіць інтэграцыйныя праекты. І з Украінай, і з Польшчай. Але гэта даводзілася на 2008 год. У 2009 годзе пачаўся крызіс, які ў 2010 годзе толькі паглыбіўся. 2011 год – гэта крызіс інтэграцыйных праектаў. Сёння мы ня можам сур’ёзна казаць аб перспектыўных інтэграцыйных праектах у рэгіёне. Гэтая сітуацыя можа змяніцца ў выпадку, калі імперскія амбіцыі Расіі трошкі аслабнуць. І мы выйдзем на ўзровень парытэту экспансіянісцкіх праектаў, калі патухлаяе экспансія Еўрапейскага саюза будзе ўраўнаважаная досыць нізкім узроўнем экспансіянісцкіх імперскіх дамаганняў на ўсходзе.
Узнікне сітуацыя, калі можна будзе казаць аб адраджэнні рэгіянальных мерыдыянных праектаў па восі поўнач-поўдзень. Гэта эфектная і эфектыўная альтэрнатыва восі Захад-Усход.
Наталля Васілевіч, палітолаг: Распад Расіі зменіць становішча Рускай праваслаўнай царквы ў рэгіёне. У самой Рускай праваслаўнай царквы ўзнікнуць іншыя прыярытэты, звязаныя з дзейнасцю на той тэрыторыі, якая застанецца ад былой Расіі. А значыць, зменіцца баланс. Унутрыправаслаўны баланс зменіцца такім чынам, што цэнтрам праваслаўнай царквы ў рэгіёне стане Ўкраіна. Гэта дазволіць аб’яднаць тыя часткі Украінскай праваслаўнай царквы, якія існуюць.
Беларуская праваслаўная царква, хутчэй за ўсё, будзе інэртна прымаць тыя прапановы, якія будуць прыходзіць з розных бакоў і хутчэй за ўсё патрапіць у поле дзейнасці Украінскай праваслаўнай царквы. Гэта зменіць той баланс, які зараз існуе паміж праваслаўнай і каталіцкай царквой.
З’явяцца новыя цэнтры. Напрыклад, Румынія, якая возьме пад сваё апякунства Малдову і частку Румыніі. Балтыйскія краіны не так звязаныя з Расіяй, і будзе такі эстонскі варыянт.
У сувязі з гэтым, унутры Беларусі будзе цяжэй кантраляваць розныя рэлігійныя рухі. І магчымы варыянты невялікіх расколаў. Найбольшы патэнцыял хаваецца ў нефармальных рухах, якія існуюць у палескім рэгіёне. Гэта вясковыя рухі, звязаныя з непрыманнем пашпартоў і Пачаеўскай лаўрай. З такімі людзьмі будзе складаней, чым раней.
Сяргей Чалы, эканаміст: Сённяшні дзень – дзень нараджэння Канферэнцыі па рэгіянальнай бяспецы. Наша ідэя заключаецца ў тым, каб глядзець у тыя напрамкі, якія ніхто не разглядаў.















