Паслявыбарчыя рэпрэсіі, часам абсурндыя, не абмінулі і сябраў Партыі БНФ. Пра тое, як партыя змагаецца з імі, распавёў намеснік старшыні Партыі БНФ, „Госць Рацыі” Аляксей Янукевіч у размове з карэспандэнтам радыёстанцыі "Радыё Рацыя" Генадзем Барбарычам.
Сядзібе БНФ патрэбная Вашая падтрымка: адзіны офіс пад бел-чырвона-белым сьцягам абвесьціў збор ахвяраваньняў. Пералічыць грошы на аплату арэнды Сядзібы БНФ можна праз сыстэму “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП), простым банкаўскім пералічэньнем, альбо наяўнымі ахвяраваньнямі ў самой сядзібе.
Затрыманы 20 студзеня ў Бярозаўцы Лідзкага раёну незалежны журналіст і сябра БНФ Юрась Дзяшук быў зьмешчаны за краты на 72 гадзіны.
Шэсць палітычных партый Беларусі выступілі з супольнай заявай з нагоды выкарыстаньня ў крымінальнай судовай справе супраць сябры БНФ Вітольда Ашурка ў якасці доказа абвінавачання сяброўскага пасьведчання пра прыналежнасьць да партыі.
Актывісту Вітольду Ашурку зь Бярозаўкі далі адзін з самых вялікіх тэрмінаў «за пратэсты» — 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму. Журналісты Радыё Свабода разабраюцца, чым лідскі актывіст БНФ небясьпечны для ўлады, а таксама які ён чалавек і сябар.
20 студзеня на Лідчыне адбываліся затрыманьні людзей, якія прысутнічалі на судовым працэсе па справе сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка, што быў асуджаны 18 студзеня да пяці гадоў зьняволеньня.
50-гадовы жыхар Бярозаўкі Лідскага раёна, сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак асуджаны да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Вітольд Ашурак, актывіст Партыі БНФ з Ліды, 18 студзеня асуджаны на пяць гадоў калоніі. На цяперашні момант гэта адзін з найбольшых тэрмінаў, што былі прысуджаныя за ўдзел у пратэстах летам 2020 года.
8 студзеня суд Лідзкага раёну вынес прысуд па справе сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка. Актывіста асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму за ўдзел у пратэстах супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта.