«Мы праз паўгадзіны вас выпусьцім». Юрась Дзяшук распавёў, як яго затрымалі за воклічы «Ганьба» ў судзе![]() Журналіст-фрылансэр, сябра Партыі БНФ зь Бярозаўкі Юрась Дзяшук расказаў, як яго затрымалі за працу падчас абвяшчэньня прысуду сябру Сойму БНФ Вітольду Ашурку. На вуліцы да яго падышлі людзі ў цывільным і прапанавалі пагаварыць па іншай справе.
![]() Інтэрвію Die Tageszeitung з вэтэранам БНФ Янам Грыбам: “Рэвалюцыянэр сталага ўзросту”![]() Нямецкая газэта Die Tageszeitung публікуе інтэрвію з вэтэранам БНФ Янам Грыбам (пераклад на расейскую мову падрыхтаваны выданьнем).
![]() Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Улады ставяцца да жыльлёва-камунальнай гаспадаркі на ўзроўні п’янага сантэхніка 70-х гадоў”![]() Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў лічыць, што камунальны каляпс і адключэньне цэлых раёнаў ад цяпла і гарачага вадазабеспячэньня – вынік нядбайнага стаўленьня ўладаў. «Падрыхтоўка кадраў для жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў Беларусі засталася на ўзроўні 70-80-х гадоў мінулага стагодзьдзя», – сказаў Рыгор Кастусёў у камэнтары сайту UDF.by. Палітык прагназуе далейшае павелічэньне пратэстных настрояў у грамадзтве.
![]() Віктар Марчык: “Людзі ў рэгіёнах не падтрымліваюць гэтую ўладу!”![]() Карэспандэнт Радыё Рацыя папрасіў сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, актывіста Партыі БНФ і сябра Беларускага нацыянальнага кангрэса Віктара Марчыка пракаментаваць некалькі важных падзей, якія адбыліся і адбываюцца сёння ў Беларусі, і пачуць яго думку.
![]() Гісторыку з Полацкага ўніверсітэта пасля 15 сутак арышту далі яшчэ столькі ж. Абодва разы — па 23.34![]() Дацэнт кафедры сацыяльных камунікацый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук Віктар Якубаў правядзе месяц пад арыштам.
![]() Старшыня БНФ ў “Камсамольскай праўдзе” – пра гульні вакол “рэформы Канстытуцыі”: свабода слова і свабода сходаў ёсьць і ў цяперашняй Канстытуцыі!![]() Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў карэспандэнту “Камсамольскай праўды”, чаму партыя не бачыць сэнсу ўдзельнічаць у імітацыі “канстытуцыйнай рэформы”, якой Лукашэнка намагаецца прыкрыць поўнае ігнараваньне любых законаў і прававых нормаў дзеля захаваньня сваёй дыктатуры:
![]() “Наша Слова”: Ветэран і паэт Фэлікс Шкірманкоў пакінуў свой запавет у вершах![]() Газэта Таварыства Беларускай Мовы “Наша Слова” публікуе нэкралёг па Фэліксу Шкірманкову, сябры ТБМ і БНФ, які пайшоў з жыцьця 4 студзеня.
![]() Палітвязень Ашурак, які атрымаў 5 гадоў зняволення – у лісьце да журналіста: “Галадранцы і нас хочуць зрабіць галадранцамі”![]() «Нічога нелагічнага не атрымалася: я ведаў, што апынуся ў турме, калі наш пратэст не дасягне сваёй мэты», — напісаў палітвязень Вітольд Ашурак у лісце журналісту «Нашай Нівы».
![]() Міліцыянты перашкаджалі журналістам працаваць на судовым працэсе сябры Партыі БНФ![]() З перашкодамі ў выкананні сваіх прафесійных абавязкаў сутыкнуўся незалежны журналіст, фрылансер, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Мялешка.
![]()   |
|
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|