Партыя БНФ » СМІ пра Партыю БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Віцебску УВК без прадстаўнікоў АГП і БНФ, а назіральніцу не пусцілі на пасяджэнне

Назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Ірыну Траццякову з Віцебску не дапусцілі на пасяджэнне Адміністрацыі Першамайскага раёна горада па ўтварэнні ўчастковых камісій.

Кіраўнік Лідскай арганізацыі БНФ падзяліўся ўражаннямі ад візыту ў горад старшыні Савета Рэспублікі

Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава наведала сёння горад Ліду, дзе сустрэлася з мясцовымі жыхарамі, актывістамі ды сябрамі ініцыятыўных групаў кандыдатаў на прэзідэнцтва. Такім чынам Качанава выконвае загад Аляксандра Лукашэнкі.

Вадзім Саранчукоў: Спадзяванне на ўключэнне нашых партыйцаў у камісіі вельмі малое

Партыя БНФ накіравала ва ўчастковыя камісіі па ўсёй Беларусі 109 прадстаўнікоў, яшчэ 85 чалавек вылучаныя ад мясцовых арганізацый грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”.

Ці прыйдзе “новая апазыцыя” на зьмену “старой апазыцыі?” – спрачаюцца Ільля Дабратвор і Віталь Макаранка

Народ прачнуўся і пераможа. Альбо актывістаў рэпрэсуюць, і ўсё застанецца па-ранейшаму. Пра гэта спрачаюцца госці студыі 6tv.by.

Актывіст Слонімскай арганізацыі БНФ Уладзімір Літвін – пра пагрозы з боку ўладаў на адрас удзельнікаў выбарчай кампаніі: «Палохаць людзей зброяй недапушчальна»

Да 19 чэрвеня ўключна ў Беларусі праходзіў збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка краіны. 14 ліпеня — апошні дзень для рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты.

Намеснік старшыні БНФ падаў у Мінскую гарадскую выбарчую камісію скаргу на выкарыстанне адміністратыўнага рэсурса на карысць Лукашэнкі

Намеснік старшыні Партыі БНФ Зміцер Салошкін у межах кампаніі назірання “Права выбару-2020” падаў скаргу на адміністрацыю Заводскага раёна Менску, якая выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс на карысьць прэтэндэнта Лукашэнкі. Сайт раённай адміністрацыі рэкламуе працу РГА “Белая русь” па зборы подпісаў за Лукашэнку наўпрост у раздзеле “Выбары 2020″. Гэта з’яўляецца грубым парушэннем выбарчага заканадаўства.

Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў – пра хвалю рэпрэсіяў супраць удзельнікаў выбарчага працэсу: “Улады хочуць стварыць атмасфэру страху”

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя выказаў сваю ацэнку хвалі рэпрэсіяў супраць удзельнікаў сёлетняй выбарчай кампаніі.

Мастак Марачкін вярнуўся з самага доўгага пленэру ў жыцьці — чатыры месяцы на карантыне ў Чарнагорыі

Сябра Сойму Партыі БНФ мастак Алесь Марачкін у карантыне падчас пандэміі каранавірусу ў Чарнагорыі намаляваў больш за паўсотні карцін, напісаў п’есу і адзначыў свой 80-гадовы юбілей.

Кіраўнік Слонімскай арганізацыі БНФ: “Павел Севасцьян: За фальсіфікацыю выбараў будуць адказваць тыя, хто ў камісіях”

Слонімскай гарадской арганізацыяй Грамадскага аб’яднання БНФ „Адраджэньне ” ва ўчастковыя выбарчыя камісіі горада Слоніма вылучана 8 сябраў, а Алесь Масюк вылучаны яшчэ і шляхам падачы заявы ад грамадзян.

 

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.