«...прашу выкарыстоўваць назву «Расейская Фэдэрацыя» замест назвы «Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік» - гэтай фразы ў юрыдычна несапраўдным лісьце за подпісам прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына было дастаткова, каб напалоханы ядзернай зброяй Захад дапусьціў расейскіх самазванцаў на месца СССР у Радзе Бясьпекі ААН.
«Калі Захад ня хоча здавацца — ці, што больш важна, калі ён перш за ўсё хоча стрымаць Пуціна ад ядзернага гамбіту — урадам трэба як мага больш пераканаўча паказаць, што ядзерны крок Расеі справакуе, а не запалохае NATO».
Надзеі на тое, што Украіна зможа хутка адбіць акупаваныя тэрыторыі, растаюць. Расіяне татальна пераўзыходзяць украінцаў па агнявой моцы, піша The Washington Post.
Расія разлічвала татальна валадарыць у паветры з пачатку ўварвання ва Украіну. Маючы амаль 4000 баявых самалётаў і вопыт бамбардзіроўкі цэляў у Сірыі, Грузіі і Чачні, расійскія ваенна-паветраныя сілы (ВПС) павінны былі дапамагчы сваёй арміі прасунуцца ўглыб Украіны, захапіць Кіеў і знішчыць украінскую армію. Але праз два месяцы пуцінская авіяцыя ўсё яшчэ змагаецца за кантроль над небам -
Зацяжная вайна на знясіленне можа занадта дорага каштаваць расійскай арміі, піша Onet.pl.
Траціна беларускіх дарог не адпавядае нормам. Раней праекты па іх абнаўленні фінансавалі еўрапейскія фонды. Цяпер бюджэту прыйдзецца спраўляцца самастойна, піша выданне «Беларусы і рынак».
Палітолаг, дырэктар BISS Пётр Рудкоўскі праводзіць паралелі паміж удзелам Польшчы ў задушэнні паўстання расійскімі войскамі ў Чэхаславакіі ў 1968 годзе і беларусамі ў 2022-м. І знаходзіць наша становішча пакуль не такім ужо ганебным. Ён перакананы, што беларусы і ўкраінцы «ва ўмовах свабоды абавязкова паразумеюцца - з-за гэтага не трэба перажываць».
Заходнія санкцыі ўзмацняюцца, і расійская эканоміка ўжо на мяжы банкруцтва. У той жа час, калі Крэмль жадае перамагчы Украіну, яму трэба вялікія пастаўкі замежнай зброі.
Расійская прапаганда не была б такой паспяховай, калі б для яе не было адпаведнай глебы, сцвярджае ў інтэрв'ю delfi.lt гісторык, палітычны аналітык з Германіі Аляксандр Фрыдман. А рускія за мяжой, якія апантана любяць Пуціна на адлегласці, жорсткую прыніжальную крытыку сённяшняй Расіі і яе кіраўніцтва ўспрымаюць як напад на сябе і сваю своеасаблівую рускую ідэнтычнасць.