Партыя БНФ » Аналiтыка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Алесь Чайчыц: Хто адбірае гісторыю ў беларусаў і беларускіх дыпляматаў

Першай беларускай дыпляматычнай установай была Камісія Міжнародных Справаў БНР, а не Камісарыят па замежных справах ССРБ. А яшчэ раней існавала канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага. Бяз памяці пра гэта мы ня будзем мець паўнавартай гісторыі. Піша Алесь Чайчыц.

Топ–7 апазіцыянераў, якія сталі прыхільнікамі «рускага свету»

Тэзіс аб «празаходняй апазіцыі» Лукашэнку, модны ў 1990–2000-х, пачынае сыходзіць у нябыт. Прынамсі, арыентацыя на ЗША ды ЕС, курс на незалежнасць і нацыянальныя каштоўнасці ўжо не здаюцца такімі адназначным, а самі шэрагі апазіцыянераў — маналітнымі.

Аналітыкі Аляксандр Класкоўскі і Юрый Чавусаў – пра палітычныя вынікі 2016 году

Ці выбары ў Палату прадстаўнікоў праходзілі ў новых сацыяльна-эканамічных і палітычных умовах? Як гэта паўплывала на хаду кампаніі? Ці ўмацавалі выбары легітымнасьць існага рэжыму? Якія наступствы мела інфільтрацыя ў Палату прадстаўнікоў двух дэмакратычных дэпутатаў? Палітычныя аглядальнікі падсумоўваюць вынікі 2016 году ў этэры Радыё Свабода.

«У сыстэме адукацыі будзе душыцца ўся свабода і ўся беларушчына»

Што азначае прызначэньне на пасаду міністра адукацыі кіраўніка камуністычнай партыі Ігара Карпенкі? Якія зьмены ў беларускіх школах і ўнівэрсытэтах могуць адбыцца пасьля гэтага? Як грамадзкасьць можа ўплываць на дзяржаўную сыстэму адукацыі?

БДІПЧ АБСЭ апублікавала фінальную справаздачу па выніках назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі

Парламенцкія выбары ў Беларусі ў верасні 2016 году былі арганізаваныя эфектыўна, але, нягледзячы на некаторыя зробленыя ўладамі крокі, шэраг даўніх сістэмных праблемаў застаюцца нявырашаныя. Заканадаўства ўшчамляе палітычныя правы і свабоды, і трактуецца ў занадта абмяжавальным ключы, гаворыцца ў выніковай справаздачы АБСЕ.

Як Big Data і пара навукоўцаў забяспечылі перамогу Трампу і Brexit

Швайцарскі часопіс Das Magazin апублікаваў расследаванне аб тым, як тэхналогіі персаналізаванай рэкламы ў сетцы Facebook паўплывалі на вынікі выбараў у ЗША і рэферэндуму аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС. Як адзначае нямецкі Spiegel, шматлікія журналісты ўжо сталі называць расследаванне «тэкстам года». У ім ёсць усё: і найноўшыя тэхналогіі; і ўніверсальная зброя, якая трапіла з добрых рук у дрэнныя; і штодзённая сачэнне за кожным з нас; і таямнічыя заказчыкі; і ператварэнне з жабрака ў прынца (і наадварот).

Артыкул Ігара Лялькова: Хто хоча зрабіць з Беларусі Заходнюю Расію

Па шматлікіх просьбах чытачоў сайт «Наша Ніва» публікуе ў электронным выглядзе артыкул, які выйшаў у лістападаўскім папяровым нумары выданьня. Гэта сабраны намесьнікам старшыні Партыі БНФ Ігарам Ляльковым матэрыял пра кола заходнерусістаў і ягоную тактыку.

Дыскусія: як павялічыць долю нацыянальнага кантэнту ў беларускіх СМІ?

Якая роля нацыянальнага кантэнту ў беларускіх медыях, што перашкаджае нацыянальным СМІ ствараць больш цікавага і якаснага інфармацыйнага прадукту, і, нарэшце, самае галоўнае, як павялічыць долю нацыянальнага кантэнту ў рамках абмежаваных бюджэтаў. На медыяток ў Прэс-клубе сабраліся незалежныя вытворцы нацыянальнага кантэнту, эксперты, журналісты, выкладчыкі. Тэма справакавала гарачую дыскусію.

Экспэртыза Свабоды: «Ніякага рэфэрэндуму Лукашэнка цяпер не плянуе, яму гэтага ня трэба»

Ці сапраўды ўлада плянуе правесьці рэфэрэндум і навошта гэта можа быць патрэбна Аляксандру Лукашэнку? Якія пытаньні могуць быць вынесеныя на ўсенароднае галасаваньне? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» беларускай службы Радыё Свабода адказваюць палітычны аглядальнік парталу Tut.by Арцём Шрайбман і палітоляг, сябра Сойму Партыі БНФ Юры Чавусаў.

 

Чэрвень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.