Партыя БНФ » 2017 » Студзень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 01.2017

Алесь Міхалевіч камэнтуе арышты беларускіх бізнэсоўцаў

Экс-кандыдат у прэзідэнты, сябра Партыі БНФ Алесь Міхалевіч разважае пра тое, чаму зараз у Беларусі стала менш “палітычных”, а больш эканамічных зняволеных.

Невядомы перадаў праз сядзібу БНФ $2000 даляраў Зьмітру Дашкевічу для аплаты штрафаў

Лідар «маладафронтаўцаў» Зміцер Дашкевіч паведаміў, што змог вярнуць сваё канфіскаванае аўто. Грошы на аплату штрафаў за ўдзел у акцыях грамада сабрала талакой.

Ахвяры дзяржзамовы. Чаму прадуктаў более, а калгасы бяднеюць?

Нягледзячы на павелічэнне ўраджайнасці, сабекошт сельскай гаспадаркі працягвае расці хутчэй, чым прыбыткі ад продажу.

Лёзунгі Дня Незалежнасьці-2017 будуць абмеркаваныя 31 студзеня

На аўторак 31 студзеня прызначаная першая сустрэча аргкамітэту сёлетняга адзначэньня Дня Незалежнасьці. Пасяджэньне адбудзецца а 15-й гадзіне у цэнтральнай сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага 3). Арганізатары сёлетняй урачыстай дэманстрацыі з нагоды 99-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР запрашаюць да абмеркаваньня акцыі ўсе зацікаўленыя арганізацыі, ініцыятывы ды асобы.

Гісторыя з «беларускімі глобусамі» атрымала працяг

Беларусь не вырабляе глобусы сама, а каб замовіць партыю за мяжой фінансавання няма. Спонсар, які ўсё ж будзе гатовы падтрымаць праект, павінны будзе атрымаць згоду ад Дзяржкамітэту па маёмасці, такі адказ атрымаў з «Белкартаграфіі» кіраўнік Берасьцейскай арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі.

Абвешчаны збор подпісаў супраць штрафаў за грамадскую актыўнасць

Ініцыятыва «Крок да закону» распачала збор подпісаў з патрабаваннем спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях. У сядзібе Партыі БНФ 23 студзеня з 17 да 20 гадзін праходзіў актыўны збор подпісаў пад адпаведнай заявай. Адным з першых пад патрабаваньнем падпісаўся старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які за апошні год быў некалькі разоў пакараны штрафамі за арганізацыю і ўдзел у масавых акцыях.

Лідэр БНФ у Слуцку Віталь Амяльковіч: “Будзем змагацца!”

Віталь Амяльковіч дастаткова вядомы ў Слуцку чалавек. У юнацтве актыўна ўдзельнічаў у акцыях «Маладога фронту», цяпер узначальвае раённую арганізацыю Партыі БНФ, ён сябра праваабарончай арганізацыі БХК і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Карэспандэнт газэты “Свабодныя навіны” паразмаўляў з актывістам пра актуальныя грамадзка-палітычныя праблемы Случчыны.

Алесь Чайчыц: Хто адбірае гісторыю ў беларусаў і беларускіх дыпляматаў

Першай беларускай дыпляматычнай установай была Камісія Міжнародных Справаў БНР, а не Камісарыят па замежных справах ССРБ. А яшчэ раней існавала канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага. Бяз памяці пра гэта мы ня будзем мець паўнавартай гісторыі. Піша Алесь Чайчыц.

Інтэрвію сябры БНФ Натальлі Ільініч: Расправа, што сталася славай

Пра Наталлю Ільініч можна напісаць не газетны матэрыял, а цэлую кнігу. Працавала настаўнікам гісторыі Талькаўскай школы. Педагог вышэйшай катэгорыі, кіраўнік школьнага музея, аўтар кнігі «Талька і наваколлі», краязнаўчага інтэрнэт-сайта talka.info. І раптам — звальненне па надуманых прычынах. Апынулася без працы, без аніякай дапамогі. Так з ёй расквіталіся…

 

Студзень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне   Лют »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.