Партыя БНФ » 2017 » Люты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 02.2017

Янукевіч – пра дыялог з Лукашэнкам: “Галоўнае, каб нацыянальны дыялёг ня стаў маналёгам”.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч камэнтуе выказаную рэдактарам “Народнай волі” ідэю дыялогу з дыктатарам: “Галоўнае, каб нацыянальны дыялёг ня стаў маналёгам”.

Пададзеная паўторная заяўка на дэманстрацыю да Дня Волі 25 сакавіка

У Мінгарвыканкам 8 лютага паўторна пададзеная заяўка на правядзенне 25 сакавіка дэманстрацыі з нагоды Дня Волі. Таксама заяўнікі накіравалі ў Мінгарвыканкам прапанову аб сустрэчы з кіраўніком Мінгарвыканкама дзеля абмеркавання арганізацыі ды правядзення масавага мерапрыемства (дакумент публікуецца).

Моладзь БНФ пачала збор подпісаў супраць вучэнняў “Захад-2017″

Актывісты мінскай гарадской арганізацыі Моладзі БНФ распачалі збор подпісаў супраць вучэнняў “Захад-2017″.

Ільля Дабратвор правёў сход ініцыятыўнай групы па сваім вылучэньні на пасаду старшыні БНФ

Прадпрымальнік Ілля Дабратвор стварае ініцыятыўную групу па вылучэнні на пасаду старшыні Партыі БНФ, чарговы справаздачна-выбарны з’езд якой павінен адбыцца не пазней за 11 кастрычніка.

Моладзь БНФ патрабуе адмяніць вучэньні «Захад-2017» і вырабіць сучасную зброю для беларускай арміі

Актывісты Моладзі БНФ абвясьцілі пра пачатак збору подпісаў супраць вучэньняў «Захад-2017». Подпісы маюць перадаць Аляксандру Лукашэнку. Таксама ў межах гэтай кампаніі мяркуецца падаць заяўкі на правядзеньне антываенных пікетаў у Менску і іншых гарадах Беларусі.

Суд адхіліў скаргу Яўгена Скрабутана на штраф за акцыю ў Свіслачы

Рашэнне суда Ленінскага раёна Берасця пра спагнанне з сябры Партыі БНФ Яўгена Скрабутана пяці базавых велічыняў штрафу за мінулагоднюю акцыю памяці паўстанцаў 1863 году ў Сьвіслачы пакінулі без зменаў.

Янукевіч: “Барацьба вядзецца за тое, якой будзе Беларусь пасля Лукашэнкі”

Старшыня Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” сёлета збіраецца пакінуць сваю пасаду. Чым Аляксею Янукевічу запомніліся амаль восем гадоў кіравання і якія яго прагнозы наконт будучыні партыі і ўсёй краіны? Чытам інтэрв’ю палітыка газэце “Новы Час”.

“Беларусь-2019: прагнозы і пляны” – дыскусія лідэраў апазыцыйных партыяў

Па запрашэньні Belarus Security Blog лідэры буйнейшых апазыцыйных партыяў падзяліліся сваім бачаньнем далейшай дзейнасьці сваіх палітычных струкураў у межах дыскусіі “Беларусь-2019: прагнозы і пляны”, якая адбылася 3 лютага бягучага года ў Менску. У абмеркаваньні таксама ўзялі ўдзел і беларускія палітычныя аналітыкі. Прапануем вашай увазе стэнаграму дыскусіі.

У Слоніме пачалі збор подпісаў за роўны статус беларускай мовы ў законатворчасьці

Сябры Слонімскага згуртаваньня дэмакратычных сілаў распачалі збор подпісаў пад зваротам да старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Андрэйчанкі з патрабаваньнем ураўнаваць на практыцы статус беларускай мовы з расейскай у заканадаўчай сфэры і выдаваць прынятыя парлямэнтам законы па-беларуску.

 

Люты 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.