Партыя БНФ » 2017 » Сакавік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 03.2017

У выканкаме Берасьця абмеркавалі рэзалюцыю мітынгу на Дзень Волі

У горадзе па-над Бугам актывісты дэмакратычных сіл абмеркавалі з мясцовай уладай перспектывы стварэння грамадскага савета пры гарвыканкаме.

Аргкамітэт вызначыў маршрут Чарнобыльскага шляху-2017

Аргкамітэт па правядзенні “Чарнобыльскага шляху-2017″ прапануе Мінгарвыканкаму новы маршрут планаванага ў Менску шэсця, прымеркаванага да 31-х угодкаў аварыі на ЧАЭС 26 красавіка.

У Гародні – судовы канвэер: Старшыня гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ аштрафаваны

У судзе Ленінскага раёна Гародні працягваецца судовы канвеер над грамадскімі актывістамі. Кіраўніка Партыі БНФ па Гарадзеншчыне Вадзіма Саранчукова абвінавацілі ў тым, што ён нібыта раздаваў двум хлопцам улёткі і тым самым заклікаў на акцыю, якую не дазволілі гарадзенскія ўлады.

Перасьлед актывістаў апазыцыі ў Пінску

Нягледзячы на запэўненні кіраўніка Пінскага ГАУСа Валерыя Сарочанка, што аніякага пераследу за ўдзел у акцыі пратэсту 26-га сакавіка не будзе, ў Пінску актывістаў пачалі выклікаць у міліцыю.

За заклік да ўдзелу ў Дні Волі слуцкі актывіст БНФ Віталь Амяльковіч аштрафаваны на 15 базавых велічынь

29 сакавіка Слуцкі раённы суд разгледзеў адміністратыўную справу кіраўніка слуцкай арганізацыі Партыі БНФ Віталя Амяльковіча, абвінавачанага па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП (заклік на несанкцыянаванае мерапрыемства).

Рыгор Кастусёў: “Збіцьцё 25 сакавіка – злачынства супраць уласнага народу”

Паводле звестках праваабаронцаў, на 27 сакавіка ў спісе ахвяраў пераследу за акцыі грамадзянскага і сацыяльнага пратэсту знаходзілася каля 900 чалавек. Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавядае пра тое, што падштурхнула ўлады да масавых рэпрэсій.

Сябра БНФ Аляксандар Страх асуджаны за выступ на мітынгу ў Магілёве

28 сакавіка ў Магілёве судзьдзя Ігар Шведаў пастанавіў пакараць штрафам у 7 базавых велічыняў сябру Партыі БНФ Аляксандра Страха за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту — магілёўскім «Маршы недармаедаў» 15 сакавіка. На суд Страх прыйшоў з торбай правізіі на выпадак адміністрацыйнага арышту.

Судзяць арганізатараў Дня Волі ў Віцебску: Лявону Аўтухову – 15 сутак, Хрыстафору Жаляпаву – 12 сутак

У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 27 сакавіка адбыліся суды над гараджанамі, якія прыйшлі 25 і 26 сакавіка на плошчу Перамогі на акцыі да Дня волі, не дазволеныя ўладамі.

“Ім нас не зламаць” – пасьля 13 сутак арышту на волю выйшаў старшыня Гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Ён быў асуджаны на 13 сутак за ўдзел у акцыі «Марш недармаедаў», якая адбылася ў Горадні 19 лютага.

 

Сакавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.