Партыя БНФ » 2017 » Сакавік » 21
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 21.03.2017

Заява аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі-2017

21 сакавіка аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі -2017 (99-х угодкаў абвяшчэньня трэцяй устаўной граматы БНР) абвесьціў заяву ў сувязі з грубым парушэньнем заканадаўства ўладамі падчас разгляду заяўкі на правядзеньне сьвяточнай дэманстрацыі на Дзень Волі ў Менску.

Улады Менску не даюць адказу заяўнікам акцыі на Дзень Волі ў сталіцы

Заяўнікам дэманстрацыі 25 сакавіка з нагоды Дня Волі своечасова — за пяць дзён — Менгарвыканкам не прадставіў адказ на заяўку аб правядзеньні масавага мерапрыемства. Такім чынам улады парушаюць закон “Аб масавых мерапрыемствах” і ствараюць перашкоды ў арганізацыі сьвяткаваньня.

У Берасьці Партыя БНФ атрымала дазвол на мітынг і шэсьце 25 сакавіка

Брэсцкі гарвыканкам даў дазвол на правядзенне шэсця і мітынгу 25 сакавіка ў Брэсце ў цэнтральнай частцы горада. Пра гэта паведаміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі.

Сябра БНФ Ілля Дабратвор: “Пратэст не абезгалоўлены арыштамі, 25 сакавіка будзе яшчэ больш масавым”

Старшыня Мінскай раённай арганізацыі Партыі БНФ Ільля Дабратвор пракамэнтаваў міжнароднай службе французскага радыё пэрспэктывы развіцьця сацыяльных пратэстаў у Беларусі.

 

Сакавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.