Партыя БНФ » 2017 » Сакавік » 23
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 23.03.2017

Лідэра Моладзі БНФ Юрася Лукашэвіча адлічылі з Белдзяржунівэрсітэту

Лідэра Моладзі БНФ Юрыя Лукашэвіча адлічылі з гістарычнага факультэта БДУ. Пра гэта яму напярэдадні паведамілі ў дэканаце — за тыдзень першакурсніку зрабілі адразу дзве пісьмовыя вымовы.

Янукевіч: Праціўнікі нармалізацыі адносін справакавалі гэты абсурд

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў Беларускаму Радыё Рацыя хвалю рэпрэсіяў, якую абрынуў рэжым Лукашэнкі на беларускае грамадства.

Беларусы на сустрэчы ў Сэйме Польшчы: “Спыніць рэпрэсіі!”

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксандр Стральцоў у складзе дэлегацыі беларускай грамадзянскай супольнасьці і медыяў узяў удзел у сустрэчы ў польскім Сэйме. Сустрэча была прысвечаная масавым рэпрэсіям супраць палітычных актывістаў, журналістаў і шараговых грамадзянаў, што адбываюцца цяпер у Беларусі.

Віцебскіх заяўнікаў забароненых акцыяў да Дня Волі афіцыйна папярэдзілі пра судовую адказнасьць

Кіраўнік гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Канстанцін Смолікаў і актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў былі выкліканыя ў гарвыканкам да намесьніка старшыні Пятра Падгурскага.

Суды ў Лідзе скончыліся арыштамі актывістаў БНФ Мінца і Ашурка

Суд Лідскага раёна 22 сакавіка пакараў актывістаў Партыі БНФ Валерыя Мінца і Вітольда Ашурка адміністратыўнымі арыштамі на 10 і 12 сутак адпаведна за ўдзел у лютаўскім “Маршы абураных беларусаў” у сталіцы.

 

Сакавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют   Кра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.