Навіны ад 06.04.2017
Чатыры сябры ГА “БАЖ” з Магілёва 5 красавіка звярнуліся да кіраўніцтва абласной міліцыі з просьбай зрабіць прававую ацэнку параўнання ўдзельнікаў мітынгу супраць Дэкрэту № 3 з нацыстамі. Адпаведнае параўнанне зрабіў на судзе над сябрам Партыі БНФ Аляксандрам Страхам 28 сакавіка 2017 г. камандзір роты магілёўскага АМАПу Андрэй Барысенка.
Ігар Казьмярчак атрымаў штраф 25 базавых велічынь (575 рублёў) за ўдзел у «маршы недармаедаў» у Воршы 12 сакавіка. Ігар Казьмярчак узначальвае аршанскі рэгіянальны партал Оrsha.eu і з’яўляецца сябрам Сойму Партыі БНФ.
Паводле меркавання намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, вынікі дамоўленасцяў паміж Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам могуць быць неспрыяльнымі для Беларусі.
Некалькі міліцыянтаў 5 красавіка ладзілі ператрус у доме баранавіцкіх актывістаў бацькі і сына Мікалаяў Чарнавусаў, якія належаць да Партыі БНФ і Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У выніку з дому вынесьлі кампутары і пляншэт.
 
|