Партыя БНФ » 2017 » Ліпень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 07.2017

Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч – пра пляны партыі на мясцовыя выбары

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч распавядае карэспандэнту Радыё Рацыя пра тое, на што разлічвае партыя падчас выбараў у мясцовыя Саветы.

Актывісты Моладзі БНФ асуджаныя да штрафаў за падтрымку палітвязьняў

20 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска былі разгледжаныя адміністратыўныя справы удзельнікаў пікету салідарнасці з фігурантамі «справы патрыётаў», што адбыўся 22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.

Актывіст БНФ, які нарадзіўся ў дзень інагурацыі Лукашэнкі: пра моладзь, перамены і палітычную дзейнасьць

20 ліпеня 1994 года адбылася першая інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. У гэты ж дзень у Беларусі нарадзіліся тысячы дзяцей, якім сёння споўнілася 23 гады. Яны ўжо паўналетнія, у многіх свае сем’і, дзеці. Яны ўжо скончылі ВНУ і ўладкаваліся на працу. Некаторыя паспелі з’ехаць за мяжу і нават змяніць грамадзянства. Нязменным застаўся толькі кіраўнік Беларусі.

БНФ адзначыць знакам імя Івашкевіча арганізатараў сёлетніх масавых акцыяў

27 ліпеня Партыя БНФ абвесьціць сёлетняга лаўрэата памятнага знаку імя Віктара Івашкевіча, якім традыцыйна адзначаюць арганізатараў найбольш значных і гучных вулічных акцыяў.

Аналітыка “Права выбару-2018”: Беларусь напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы

У адрозненні ад мінулых выбарчых кампаній лідары шэрагу дэмакратычных партый і арганізацый ужо заявілі аб падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя Саветы амаль за дзевяць месяцаў да іх пачатку. Як мяркуецца, выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў адбудуцца 18 лютага 2018 года.

Як Масква за грошы стварае прарасейскую “пятую калёну” ў Беларусі

Блогер і рэдактар сайта 1863х.соm Эдуард Пальчыс правёў уласнае расследаванне і выявіў факты, паводле якіх расійскія дэструктыўныя сілы спрабуюць падкупіць беларускіх журналістаў, каб трансляваць свой інфармацыйны парадак дня ў грамадства.

Масавыя мерапрыемствы апазыцыі ў Віцебску па-ранейшаму пад забаронай

Пікет Партыі БНФ супраць правядзеньня вучэньняў «Захад-2017» мусіў прайсьці 15 ліпеня а 12-й гадзіне ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў Віцебску – у месцы, адмыслова адведзеным рашэньнем гарвыканкаму пад масавыя мерапрыемствы.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч сустрэўся з міністрам замежных справаў Латвіі

18 ліпеня старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч сустрэўся зь міністрам замежных справаў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам.

Рыгор Кастусёў: Выбары ў краіне павінны адбывацца па партыйных спісах

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў адказаў на пытанні прэс-службы кампаніі назірання за выбарамі “Права выбару-2018” пра маючыя адбыцца ў наступным годзе выбары дэпутатаў мясцовых саветаў: Ці будзе зьмененае выбарчае заканадаўства? Ці прапусьцяць у склад мясцовых саветаў прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў? Ці застаецца верагоднасьць прызначэньня рэфэрэндума разам з выбарамі? Якія задачы ставіць Партыя БНФ у будучай выбарчай кампаніі?

 

Ліпень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр   Жні »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.