Партыя БНФ » 2017 » Жнівень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 08.2017

Актывіст БНФ Валер Мінец аштрафаваны за ўдзел у акцыі 3 ліпеня ў Менску

У Лідзе адбыўся суд над грамадскім актывістам Валерам Мінцом. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай масавай акцыі 3 ліпеня ў Менску. У выніку суддзя Федаровіч палічыў Мінца вінаватым у парушэньні парадку правядзення масавых акцыяў.

Далучайцеся да петыцыі супраць вучэньняў Захад-2017!

На сэрвісе Удобный город. Petitions.by з’явілася петыцыя супраць вучэньняў “Захад-2017″

Вярхоўны суд адмовіў у рэабілітацыі паэткі Ларысы Геніюш

Моладзь БНФ атрымала чарговую адмову ў рэабілітацыі беларускай паэткі Ларысы Геніюш – гэтым разам з Вярхоўнага суду.

Прэтэндэнт на пасаду старшыні БНФ Ільля Дабратвор даў інтэрвію газэце “Народная воля”

Партыя БНФ рыхтуецца да выбараў свайго новага старшыні. Адным з першых высунуў сваю кандыдатуру кіраўнік Менскай раённай Рады Партыі БНФ Ілля Дабратвор.

Экспэрт Аркадзь Мошас: Аналітычных падставаў для перасьцярог наконт «Захаду-2017» няшмат

На чым грунтуюцца заходнія перасьцярогі наконт вучэньняў «Захад-2017»? Што робяць NATO і суседзі Беларусі для прадухіленьня рызыкаў, зьвязаных з гэтымі вучэньнямі? Якая роля заходняга вайсковага назіраньня за хадою «Захад-2017». На гэтыя пытаньні аналітык Радыё Свабода Юрый Дракахруст папрасіў адказаць дырэктара праграмы па Ўсходнім партнэрстве ЭЗ і Расеі ў Фінскім Інстытуце міжнародных адносінаў Аркадзя Мошаса.

Інтэрвію Рыгора Кастусёва сайту Беларускі партызан: Хто ўзначаліць БНФ?

На пасаду старшыні партыі БНФ прэтэндуюць каля дзясятка чалавек. З іх – дзве жанчыны. Цяперашняга намесніка старшыні Партыі Рыгора Кастусёва яшчэ нядаўна называлі адным з асноўных прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка партыі. Аднак сам Кастусёў распавёў сайту «Беларускі партызан», што не гарыць вялікім жаданнем ісці на выбары.

Моладзь БНФ адзначыла гадавіну аднаўленьня незалежнасьці Беларусі

25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб наданні Беларусі суверэнітэту. Гэта знакавая дата ў гісторыі нашай краіны. З гэтай нагоды Моладзь БНФ і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч усклалі кветкі да магілаў дэпутатаў Вярхоўнага савету 12-га склікання, чыімі намаганямі была адноўленая нашая незалежнасць. Фронтаўская моладзь павіншавала беларусаў з днём 25 жніўня раздачай стужак з нацыянальным арнамэнтам, а таксама зладзіла ўрачыстую вечарыну ў сядзібе БНФ.

Ігар Лялькоў: “Пікеты сталіністаў у Катыні – вытанчанае блюзнэрства”

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў пракамэнтаваў Расейскай службе Бі-бі-сі з’яўленьне пікету сталіністаў на месцы растрэлаў у Катыні ў час наведваньня Смаленшчыны дэлегацыяй дэмакратычных сілаў Беларусі.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў звярнуўся да арганізатараў Асамблеі патрыятычных сілаў Беларусі

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў звярнуўся да арганізатараў Асамблеі патрыятычных сілаў Беларусі, якая адбудзецца 26 жніўня ў Менску з ініцыятывы КХП-БНФ, с заклікам аб’ядноўвацца і працаваць разам, пераадольваючы існуючыя супярэчнасці.

 

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.