Партыя БНФ » 2017 » Жнівень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 08.2017

Памяць ахвяраў таталітарызму ўшанавалі на Смаленшчыне

23 жніўня, у міжнародны Дзень барацьбы са сталінізмам і нацызмам, беларуская дэлегацыя ў складзе паўсотні чалавек наведала месца масавых расстрэлаў у Катыні пад Смаленскам.

Нашае войска: сіла, якой мы недаплочваем, але за кошт якой мы жывем

“У гэтым артыкуле я раскажу вам, чаму большасць з вас павінна змяніць стаўленне да беларускай арміі – так, да яшчэ вельмі савецкай, так, даволі прарасейскай, так, у якой часам жаўнеры збіраюць бульбу, а ідэолагі прымушаюць глядзець розную лухту на БТ” – піша Аляксандр Гелагаеў на сайце Reformation.

Алена Маслюкова: настаўнікам трэба даць свабоду!

Напярэдаднi 1 верасня сайт belaruspartisan.org даведаўся, як змянілася жыццё Алены Маслюковай са Светлагорску, з якой ў 2014 годзе з ідэалагічных прычынаў не працягнулі кантракт.

Аляксей Янукевіч: Чаму нельга даваць інтэрв’ю пракрамлёўскім рэсурсам

Чаму нельга даваць інтэрв’ю пракрамлёўскім рэсурсам ды ўдзельнічаць у арганізаваных імі круглых сталах ды іншых мерапрыемствах – меркаванне старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча цытуе газэта “Наша ніва”.

Дэмакратычныя суполкі Слоніма выступілі ў падтрымку незалежных прафсаюзаў

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл звярнуліся да А. Лукашэнкі, міністра ўнутраных спраў І. Шуневіча, генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь А. Канюка з заявай.

Ці такі страшны «Захад–2017», як яго малююць?

“Фактычна, мы дажылі да таго часу, калі любыя вайсковыя манеўры з удзелам Расіі з’яўляюцца патэнцыйна небяспечнымі. Бо дзеянні Масквы часцяком абсалютна не прадказальныя і нават ірацыянальны. Зараз кожны бачыць: вайна зусім побач, можа палыхнуць і ў нас” – піша Алесь Кіркевіч у газэце “Новы час”.

Шэсьце 25 жніўня забароненае, дазволены мітынг на Бангалор

Актывісты Моладзі БНФ падавалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне сьвяточнага маршу і мітынгу 25 жніўня ў парку Дружбы народаў у гонар наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону.

Піянткоўскі: Разьлік Крамля, што Захад ня абароніць Лукашэнку

Госьць перадачы «Інтэрвію тыдня» на Радыё Свабода, расейскі публіцыст Андрэй Піянткоўскі, тлумачыць, як новыя амэрыканскія санкцыі могуць прывесьці да палітычных пераменаў у Расеі, прагназуе, як можа разьвівацца «гібрыдная эскаляцыя» з боку Крамля, і канстатуе, у чым асабістыя амбіцыі Лукашэнкі супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі беларускага народу.

Запрашаем у вандроўку ў Катынь да дня памяці ахвяраў сталіншчыны

23 жніўня, у Эўрапейскі дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму, дэмакратычныя аб’яднаньні арганізуюць традыцыйную Нацыянальную выправу памяці ў Катынь (Смаленскі раён Смаленскае вобласьці Расеі), дзе ў 1940 годзе былі расстраляныя больш за 20 тысячаў грамадзянаў ІІ Рэчы Паспалітай, сярод якіх немалую колькасьць складалі беларусы, каб ушанаваць памяць ахвяраў камуністычнага злачыну.

 

Жнівень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.