Партыя БНФ » 2017 » Верасень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 09.2017

13 фактаў пра гісторыю Партыі БНФ ад Радыё Свабода

30 верасьня ў Палацы мастацтва адбудзецца ХVIII справаздачна-выбарчы зьезд Партыі БНФ. Радыё Свабода вырашыла нагадаць гісторыю руху і партыі і сабрала 13 фактаў пра Беларускі народны фронт.

Тэлеканал Белсат прадстаўляе прэтэндэнтаў на пасаду старшыні Партыі БНФ

Беларускі народны фронт, які некалі стаў першаю альтэрнатывай камуністычнай партыі, неўзабаве будзе абіраць новага старшыню – паведамляе тэлеканал Белсат.

TUT.BY прадстаўляе прэтэндэнтаў на пасаду старшыні Партыі БНФ

У суботу, 30 верасня, адна з найстарэйшых беларускіх партый, Партыя БНФ, будзе выбіраць новага лідэра. Цяперашні старшыня Аляксей Янукевіч займаў гэтую пасаду ад 2009 года. На месца старшыні цяпер прэтэндуюць пяць чалавек.

Старшыня БНФ Аляксей Янукевіч сустрэўся з брытанскім міністрам

Дзяржаўны міністар у справах Эўропы і Амэрыкі МЗC Вялікай Брытаніі Алан Данкан падчас візыту ў Менск сустрэўся з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі.

Сход сябраў БНФ ў Бярозаўскім раёне вылучыў двух дэлегатаў на з’езд Партыі БНФ

Два дэлегаты з Бярозаўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ абраныя на з’езд партыі, які пройдзе 30 верасня ў Менску. Гэта старшыня раённай арганізацыі Партыі БНФ Сяржук Русецкі і сябра партыі Васіль Азаранка.

Віталь Амяльковіч распавядае, чаму моладзь ідзе ў палітыку

Моладзевы праект слуцкай газэты «Кур’ер» распытваў маладзёвых актывістаў палітычных рухаў, што прывяло іх у гэтую «брудную справу», на якога палітыка яны раўняюцца і чаму пазбягаюць палітычных тым у размовах з сябрамі.

Каманда Партыі БНФ заваявала Кубак Свабоды імя Генадзя Карпенкі

Футбольная каманда Партыі БНФ перамагла ў турніры на Кубак Свабоды імя Генадзя Карпенкі, які адбыўся ў суботу 23 верасьня пад Менскам. Сёлета спаборніцтвы на Кубак Свабоды адбыліся ў юбілейны, дваццаты раз.

Канцэрт салідарнасьці з палітвязьнямі прайшоў у сядзібе БНФ

У межах Форуму «Свабоду палітвязням» у сядзібе БНФ ў Менску адбыўся канцэрт салідарнасці «Не здавайся. Бог з табою. Ты не адзін».

 

Верасень 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.