Партыя БНФ » 2017 » Кастрычнік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 10.2017

У сядзібе БНФ прайшла сустрэча зь людзьмі, якія нарадзіліся ў ГУЛАГу

У Менску пачаліся жалобныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гадавіны «ночы расстраляных паэтаў», што адзначаецца 29 кастрычніка. У сядзібе БНФ сябры ініцыятывы «Вяртаньне памяці», грамадзкія актывісты ды іншыя праслухалі лекцыю дасьледчыка Ігара Кузьняцова пра рэпрэсіі 1937–1938 гадоў ды сустрэліся з народжанымі ў ГУЛАГУ Зінаідай Тарасевіч і Ўладзімерам Раманоўскім – паведамляе Радыё Свабода.

Сябра Сойму БНФ Юрый Чавусаў камэнтуе праект зьменаў у Закон “Аб масавых мерапрыемствах”

Урад Беларусі прадставіў у парламент законапраект аб унясенні зменаў у закон «Аб масавых мерапрыемствах». Асноўнае новаўвядзенне – пераход да заяўнага прынцыпу пры іх правядзенні. Гэта значыць, ва ўладаў можна будзе не прасіць дазволу на акцыю, а проста паведаміць пра яе.

Моладзь БНФ абвясціла кампанію па назіранні за выбарамі

Напярэдадні пачатку ў краіне мясцовых выбараў 2018 года Моладзь БНФ распачала кампанію па назіранні за выбарамі «Моладзь за сумленныя выбары», накіраваную на дэмакратызацыю выбарчага працэсу ў Беларусі і актыўнае супрацьдзеянне фальсіфікацыям.

Слонімцы хочуць нармальнай дарогі

У Слоніме з ініцыятывы мясцовых актывістаў Беларускага Народнага Фронту сабраныя подпісы за рамонт дарогі.

Рыгор Кастусёў распавёў Радыё Рацыя пра працу на новай пасадзе старшыні БНФ

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя пра тое, як яму працуецца на новай пасадзе. Нагадаем, што Рыгор Кастусёў быў абраны старшынём Партыі на з’ездзе 30 верасня.

Пяць маці стаяць перад выбарам: аддаваць сыноў у войска ці «адмазваць»

У перадачы «Толькі жанчыны» на Радыё Свабода гібель Аляксандра Коржыча і дзедаўшчыну ў войску Беларусі абмяркоўваюць маці хлопцаў дапрызыўнага ўзросту.

Сябры Моладзі БНФ Багдан Сакалоў і Ягор Сергіенка аштрафаваныя

Услед за актывістамі БНФ Дзянісам Мандзікам і Кацярынай Шуст, якіх звінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства ды пакаралі ў судзе 16 кастрычніка штрафамі, у аўторак у судзе Маскоўскага раёна разглядалася адміністратыўная справа сябры Моладзі БНФ Багдана Сакалова.

Рэдактар Павал Якубовіч адказаў на пытаньні чытачоў “СБ. Беларусь сёньня” пра Партыю БНФ

У аглядзе лістоў чытачоў галоўны рэдактар дзяржаўнай газэты «Советская Белоруссия» («СБ. Беларусь сегодня») Павал Якубовіч адказаў на пытаньне чытача, чаму «вырашыў дапамагаць матэрыяльна» Партыі БНФ.

Сябры БНФ аднаўляюць народны мемарыял паўстанцам 1863 года

Сябры Партыі БНФ і іншых дэмакратычных арганізацый Лідчыны аднаўляюць народны мемарыял паўстанцам 1863 года ва ўрочышчы Крыжы.

 

Кастрычнік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер   Ліс »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.