Партыя БНФ » 2017 » Лістапад
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 11.2017

Акцыя да гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну адбудзецца 25 лістапада

Атрыманы дазвол на акцыю 25 лістапада ў Слуцку з нагоды 97-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну.

Партыя БНФ вылучыла прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі

21 лістапада скончыўся тэрмін вылучэння прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Усяго па Беларусі будзе ўтворана 1309 тэрытарыяльных выбарчых камісіяў – абласныя, Мінская гарадская, раённыя, гарадскія, сельскія і пасялковыя выбарчыя камісіі.

Старшыня Рады БНР віншуе з угодкамі Слуцкага збройнага чыну

Напярэдадні 97-х угодкаў Слуцкага паўстаньня старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў.

Калінкіна, Фядута, Чавусаў – пра стэрыльнасьць мясцовых выбараў-2018

Ці зьявяцца ў мясцовых саветах свае Канапацкія і Анісім? На што можа паўплываць купка незалежных дэпутатаў у бясьсільным савеце? Ці пойдзе апазыцыя на мясцовыя выбары? Гэтыя пытаньні ў “Праскім акцэнце” на Радыё Свабода абмяркоўваюць публіцыстка Сьвятлана Калінкіна, публіцыст і паліттэхноляг Аляксандар Фядута і палітоляг Юры Чавусаў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.

Кіраўнік Віцебскай арганізацыі БНФ змагаецца супраць незаконнай забудовы ў ахоўнай гістарычнай зоне

Зварот у Віцебскую гарадзкую пракуратуру Кастуся Смолікава ад імя кіраўніка абласной арганізацыі Партыі БНФ ня даў плёну. Ён скардзіўся на незаконнае, на яго погляд, праектаваньне Палацу ўрачыстых абрадаў і шлюбаў і пляны пабудаваць яго ў ахоўнай гістарычнай зоне. Актывіст апазыцыйнай партыі заявіў, што цяпер мае намер зьвярнуцца ў пракуратуру вобласьці.

Рыгор Кастусёў дамогся праз суд правільнай пэнсіі

Старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву 17 лістапада выплацілі першую пэнсію. СМС пра налічэньне і пералічэньне на банкаўскую картку першай пэнсіі прыйшло на яго мабільны тэлефон.

«Рыторыка пазытыўная, але без агню энтузіязму» – кіраўніцтва Партыі БНФ бярэ ўдзел у Менскім Форуме

Міністры замежных справаў Нямеччыны і Беларусі Зыгмар Габрыель і Ўладзімер Макей выступілі на XV Менскім форуме. Як, зыходзячы зь іхных прамоваў, будуць разьвівацца падзеі і дачыненьні паміж Беларусьсю і Эўразьвязам?

Палітычная заява лідэра Партыі БНФ з нагоды прызначэньня выбараў

Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў XXVIII скліканьня былі прызначаныя на 18 лютага 2018 году. З нагоды старту выбарчай кампаніі старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выступіў з палітычнай заявай:

Дыскусія: Чаму не было Нюрнбэргу для камунізму?

Чаму не было Нюрнбэргу для камунізму? Такім пытаньнем задаюцца ўдзельнікі дыскусіі, арганізаванай Цэнтрам міжнародных дэбатаў у Познані. Госьці праграмы: намесьнік старшыні Партыі БНФ, старшыня Фонду Спадчына Вялікага Княства Літоўскага Аляксандар Стральцоў-Карвацкі і арганізатар дыскусіі Багуслаў Керніцкі з „Правых Рэспублікі”.

 

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас   Сне »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.