Партыя БНФ » 2017 » Лістапад » 4
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 04.11.2017

Апазіцыйныя партыі, новыя палітпраекты і дырыжызм уладаў

Партыі працягваюць пераглядаць свае погляды на супрацу з беларускімі уладамі, што ў выніку прыводзіць да замацавання трох асноўных апазіцыйных альянсаў: Беларускі нацыянальны кангрэс з жорсткай рыторыкай, правацэнтрысты са змяшанай пазіцыяй і памяркоўныя апазіцыянеры з “Гавары праўду”. Інтэграцыя апазіцыянераў ва ўладную сістэму спрыяе з’яўленню новых палітычных праектаў, якія кідаюць выклік традыцыйным партыям. Паміж партыйным кіраўніцтвам і партыйцамі-дэпутатамі будзе і надалей узнікаць напружаннасць, што будзе весці да перафарматавання апазіцыйных сіл у сітуацыі няразвітай партыйнай сістэмы.

Суд спыніў справу супраць лідскага актывіста Партыі БНФ Валерыя Мінца

Лідзкага актывіста Партыі БНФ Валерыя Мінца вінавацілі паводле міліцэйскага пратаколу ў закліках да несанкцыянаванай акцыі 8 верасьня ў Менску.

Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч – пра вынікі сэсіі Эўранэсту

У Кіеве адбылося чарговае паседжанне Еўранэста, парламенцкай асамблеі краінаў-удзельнікаў праграмы „Усходняе партнёрства”. На фоне расейскай ваеннай пагрозы на кантыненце, яе агрэсіі ва Украіне, праблем у самім Еўразвязе, наколькі сітуацыя ў Беларусі застаецца важнай для Еўропы? У інтэрв’ю журналісту Беларускага Радыё Рацыя Генадзю Барбарычу на гэта адказаў адзін з удзельнікаў сесіі Еўранэста, першы намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

 

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.