Партыя БНФ » 2017 » Снежань
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 12.2017

Вынікі назірання за рэгістрацыяй ініцыятыўных групаў

Назіранне ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У назіранні ўдзельнічаюць 29 доўгатэрміновых назіральнікаў у абласных цэнтрах і найбуйнейшых гарадах Беларусі.

Кацярына Шуст: Жаночыя квоты? Пераможцам яны не патрэбныя

Сябра Сойму Партыі БНФ Кацярына Шуст піша на сайце Радыё Свабода пра фэмінізм, леваліберальны фэмінізм і гендэрныя квоты.

Ініцыяваная БНФ у Слоніме грамадзкая кампанія прывяла да посьпеху

На днях на ўчастку дарогі па вул. Яршова, паміж харчовай крамай ААТ «Світанак» і крамай Слонімскага раённага спажывецкага таварыства быў пакладзены новы асфальт. Дарожнае пакрыццё было адрамантавана пасля пісьмовага звароту жыхароў гэтай вуліцы, які быў ініцыяваны мясцовымі актывістамі БНФ.

Вынікі сьнежаньскага Сойму Партыі БНФ

16 сьнежня ў сядзібе БНФ адбылося апошняе ў гэтым годзе пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. Былі разгледжаныя пытаньні аб палітычнай сытуацыі і аб падрыхтоўцы да маючых адбыцца 18 лютага наступнага года выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў XХVIII скліканьня. Сойм прыняў за аснову праект пастановы аб накірунках дзейнасьці партыі на пэрыяд да 2020 году, які вырашана накіраваць на абмеркаваньне ў мясцовыя суполкі партыі і яе тэрытарыяльныя аддзяленьні, а таксама вылучыў назіральнікаў у выбарчыя камісіі.

Ад БНФ пададзеныя на рэгістрацыю 30 ініцыятыўных групаў

У межах выбарчай кампаніі сябрамі Партыі БНФ былі пададзеныя заявы аб рэгістрацыі 30 ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў дзеля вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў.

МЗС Беларусі хоча зьняць фільм пра міжнародную дзейнасьць БНР

Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў адказ Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь на свае прапановы што да ўдзелу дзяржаўнай улады у адзначэньні стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі, якое прыпадае на надыходзячы 2018 год.

Сябра БНФ Пётр Шымбалёў вылучаецца ў дэпутаты па Бялынічах шляхам збору подпісаў

14 снежня дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за сваё абраньне ў дэпутаты Магілёўскага абласнога і Бялыніцкага раённага Саветаў дэпутатаў падаў бялыніцкі прадпрымальнік Пётр Шымбалёў.

Дэзынфармацыя і дамінаваньне Расеі: 7 інфармацыйных пагроз

Дасьледчы цэнтар EAST прэзэнтаваў вынікі дасьледаваньня «Інфармацыйная бясьпека Беларусі: наколькі сурʼёзныя праблемы і што з гэтым рабіць?». Прэзэнтацыя дасьледаваньня адбылася 14 сьнежня ў Прэс-клюбе ў Менску.

Ільля Дабратвор даў інтэрвію тыднёвіку “БелГазэта” – пра мясцовыя выбары: Я не прашу каб мяне прызначылі дэпутатам

18 лютага 2018 года ў Беларусі пройдуць мясцовыя выбары. Палітычная каштоўнасць электаральнай кампаніі роўная нулю, аднак апазіцыю зноў ахапіў перадвыбарчы сверб: ці ісьці на выбары, байкатаваць ці проста абвясціць ігнор? Госці рубрыкі «Візаві» ў тыднёвіку «БелГазета» – кіраўнік Менскай раённай арганізацыі БНФ Ільля Дабратвор і сустаршыня аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Павал Севярынец.

 

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.