Партыя БНФ » 2017 » Снежань » 19
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 19.12.2017

Вынікі сьнежаньскага Сойму Партыі БНФ

16 сьнежня ў сядзібе БНФ адбылося апошняе ў гэтым годзе пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. Былі разгледжаныя пытаньні аб палітычнай сытуацыі і аб падрыхтоўцы да маючых адбыцца 18 лютага наступнага года выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў XХVIII скліканьня. Сойм прыняў за аснову праект пастановы аб накірунках дзейнасьці партыі на пэрыяд да 2020 году, які вырашана накіраваць на абмеркаваньне ў мясцовыя суполкі партыі і яе тэрытарыяльныя аддзяленьні, а таксама вылучыў назіральнікаў у выбарчыя камісіі.

Ад БНФ пададзеныя на рэгістрацыю 30 ініцыятыўных групаў

У межах выбарчай кампаніі сябрамі Партыі БНФ былі пададзеныя заявы аб рэгістрацыі 30 ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў дзеля вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў.

 

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.