Партыя БНФ » 2018 » Студзень » 4
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 04.01.2018

Ільля Дабратвор у “Народнай Волі”: “Я не шукаю ворагаў”

Газэта “Народная воля” публікуе інтэрвію пра тое, “з чым ідзе на мясцовыя выбары і як ставіцца да сваіх канкурэнтаў знакаміты сябра Партыі БНФ“, які вылучаецца ў Калодзішчах, што пад Менскам, адразу у тры мясцовыя саветы – сельскі, мінскі раённы і мінскі абласны.

Размова лідэркі Моладзі БНФ Ганны Сьмілевіч з газэтай “Нашай Ніва”

Новай старшынёй Моладзі БНФ была абраная 18-гадовая Ганна Смілевіч, другакурсніца Інстытута журналістыкі БДУ. Гэтая перамога стала нагодай для газэты “Наша Ніва” каб запрасіць дзяўчыну ў рэдакцыю для размовы пра палітыку, ідэалы і хлопцаў.

У Бярозаўскім раёне ў склад участковых камісій уключаныя тры з чатырох вылучаных сябраў БНФ

На пасяджэнні Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта была сфармаваная 41 ўчастковая выбарчая камісія.

На 110 участковых камісій Маскоўскага раёна Мінска не знайшлося ніводнага месца для апазіцыі

3 студзеня адбылося пасяджэнне адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска, на якім прайшло фармаванне ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. У выніку ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый, якіх і так вылучалася невялікая колькасць, у склад участковых камісій уключана не было.

Актывіст Моладзі БНФ Мікіта Краснакуцкі патрапіў у пералік наймаладзейшых кандыдатаў у Менгарсавет

18 лютага пройдуць мясцовыя выбары. Некаторыя прэтэндэнты на мандаты пачалі ўжо збіраць подпісы (неабходна 100), іншыя ж будуць вылучаныя ад партый. Газэта «Наша Ніва» вырашыла паглядзець, хто прадстаўляе самае маладое пакаленне, якое сёлета штурмуе Мінскі гарадскі савет.

 

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне   Лют »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.