Навіны ад 08.01.2018
8-га студзеня у судзе Слуцкага раёну адбываўся разгляд скаргі Мінскай абласной арганізацыі Партыі БНФ на рашэньне Слуцкага раённага выканаўчага камітэту па ўтварэньні ўчастковых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў 28-га скліканьня.
Да стагоддзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў палітычных актараў павялічылася цікавасць да выкарыстання яе спадчыны ў сваіх інтарэсах. Ўключэнне ў гэты працэс ўлады ставіць перад усімі ўдзельнікамі новыя выклікі і адкрывае некаторае акно магчымасцяў. Да нядаўняга часу спадчына БНР у станаўленні беларускай дзяржаўнасці была прадметам зацікаўленасці ў першую чаргу незалежных гісторыкаў і палітычнай апазіцыі; дата 25 сакавіка з’яўляецца галоўнай у пратэстным календары, але ніяк не адлюстроўваецца сярод афіцыйных святаў. Чарада падзей апошніх месяцаў дэманструе перамены – піша Вадзім Мажэйка на сайце “Наше мнение”.
 
|