Партыя БНФ » 2018 » Студзень » 11
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 11.01.2018

Ільля Дабратвор і Уладзімір Лабковіч: Чым адметныя выбары-2018?

Фактычна, прайшла палова сёлетняй выбарчай кампаніі ў Беларусі. Ужо створаныя выбарчыя камісіі і зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы, кандыдаты правялі кампанію збору подпісаў па іх вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты і аддалі дакументы на рэгістрацыю. Ці былі парушэнні на гэтых этапах выбараў? Хто гэтыя парушальнікі і ці былі яны пакараныя? Чаго ў плане магчымых парушэнняў выбарчага заканадаўства чакаць далей?

Навошта БНФ ды іншыя партыі звяртаюцца ў суды, якім не давяраюць?

У раённых судах Мінска адбыліся пасяджэнні па абскарджванні неўключэння прадстаўнікоў апазіцыйных партый ва ўчастковыя выбарчыя камісіі. Ніводная скарга не задаволеная, у тым ліку адхіленыя скаргі Партыі БНФ на фармаванне камісіяў у Партызанскім, Першамайскім і Маскоўскім раёнах. З улікам наяўнай практыкі, незалежныя назіральнікі за выбарамі лічаць гэтыя судовыя абскарджванні бессэнсоўнымі. Аднак у прадстаўнікоў апазіцыі ёсць свае матывы для зваротаў у суды пры загадзя зразумелых выніках.

 

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.