Партыя БНФ » 2018 » Студзень » 23
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 23.01.2018

Пайшоў з жыцьця Васіль Якавенка, першы старшыня аргкамітэту БНФ

22 студзеня памёр беларускі пісьменьнік, эколяг, грамадзкі дзяяч Васіль Якавенка. Пра ягоны адыход паведаміў унук пісьменьніка Ян Мачульскі.

Вянок памяці: Рыгор Фарманян, беларускі патрыёт, герой Чарнобыльскага шляху-1996

У горадзе Скідзелі Горадзенскага раёну на 76-м годзе жыцьця ад інсульту памёр Рыгор Фарманян, актыўны сябра Беларускага народнага фронту ў 90-я гады мінулага стагодзьдзя.

У Гародні паўстаў мясцовы аргкамітэт па адзначэньні стагоддзя БНР

Прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх арганізацый Гародні адправілі калектыўны зварот да гарадскіх уладаў з прапановай адзначыць 100–годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі разам.

Адлічэньне з БДУ лідэркі Моладзі БНФ набывае міжнародны розгалас

Справа пра пагрозу адлічэньня з Белдзяржунівэрсітэту кіраўнічкі Моладзі БНФ Ганны Смілевіч (Пахолка) набывае міжнародны розгалас: пра гэты абуральны выпадак рэпрэсіяў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў праінфармаваў адмысловага прадстаўніка Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кента Харстэда, які знаходзіцца цяпер з афіцыйным візыам у Менску.

Аргкамітэт па адзначэньні стагоддзя БНР: 25 сакавіка – Сьвята Незалежнасьці

22 студзеня ў сядзібе БНФ адбылося чарговае пашыранае пасяджэньне грамадзкага аргкамітэту па адзначэньні стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Усе пяць старшыняў Моладзі БНФ былі адлічаныя з вучобы

Старшыню Моладзі БНФ Ганну Смілевіч (Пахолка) адлічваюць з 2-га курса Інстытута журналістыкі БДУ. Ці атрымлівалася сумяшчаць палітычную дзейнасць і вучобу ў былых лідараў «Моладзі БНФ»? – высьвятляў журналіст Эўрарадыё Зьміцер Лукашук.

 

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне   Лют »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.