Партыя БНФ » 2018 » Люты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 02.2018

“Новы Час”: Зоркі і церні Галіны Сямдзянавай

Украінка па нацыянальнасці, яна нарадзілася ў польскай Гдыні, але пераехала ў Беларусь — і раз і назаўжды палюбіла яе. 24 жніўня 1991 года менавіта яна ўнесла ў зал пасяджэнняў Вярхоўнага Савета бел-чырвона-белы сцяг. 28 лютага 2018 года Галіне Георгіеўне Сямдзянавай споўніўся б 71 год.

Пададзеная новая заяўка на мітынг-канцэрт у дзень Сьвята Незалежнасьці 25 сакавіка

28 лютага Менгарвыканкам адмовіў заяўнікам мітынгу і дэманстрацыі 25 сакавіка. Аднак у той жа дзень пяць арганізацыяў (Грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне”, АГП, Рух “За свабоду”, БСДП “Грамада” і ўстанова “Амарока”) падалі новую заяўку, якая ўтрымлівае кампрамісную прапанову – правядзеньне 25 сакавіка мітынгу і канцэрту каля Опэрнага тэатру ў Менску з колькасьцю ўдзельнікаў да 25 тысяч чалавек.

Аргкамітэт 25 сакавіка абмеркаваў прапановы ўладаў пра месца мітынгу

Аргкамітэт сьвяткаваньня стагодзьдзя Беларускай народнай рэспублікі ўтварыў групу з васьмі чалавек для перамоваў у Менгарвыканкаме аб правядзеньні сьвяточнага мітынгу і канцэрту каля Опэрнага тэатру на 25 сакавіка.

Старшыня Партыі БНФ атрымаў адказ ад Цэнтральнай камісіі па выбарах на сваю скаргу аб непрызнаньні выбараў

Cтаршыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў па пошце два адказы на зварот у цэнтральную выбарчую камісію аб непрызнанні вынікаў выбараў па Шклоўскай гарадской выбарчай акрузе №54.

Улады прапануюць дазвол на акцыю 25 сакавіка ў цэнтры Менску

Менскі гарвыканкам прапануе аргкамітэту па святкаванні 25 сакавіка 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі скарэктаваць фармат запланаваных вулічных мерапрыемстваў з нагоды свята незалежнасці.

Актывісты БНФ узгароджаныя прэміямі памяці Віктара Сырыцы

Праекты «Жывая мова» і ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года, арганізаваныя сябрамі Беларускага Народнага Фронту ў рэгіёнах, сталі ў гэтым годзе лаўрэатамі прэміі імя Віктара Сырыцы, якая была заснаваная Праваабаронча-асветніцкім грамадскім аб’яднаннем “Рух “За Свабоду”.

Ці будуць ў Гомелі расьцяжкі да стагодзьдзя БНР?

Гомельскі аблвыканкам даслаў адказ на прапанову гомельскіх арганізацыяў БНФ пра ўпрыгожваньне Гомеля і іншых гарадоў вобласьці сьвяточнымі расьцяжкамі і плякатамі з нагоды стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Моладзь БНФ і Малады Фронт збіралі подпісы за Нацыянальны ўнівэрсітэт

21 лютага ў Мінску лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч і кіраўнічка Моладзі БНФ, выключаная з БДУ, Ганна Смілевіч разам з актывістамі абедзьвух арганізацыяў збіралі ў цэнтры Мінску подпісы пад петыцыяй за беларусізацыю адукацыі і стварэнне першага беларускамоўнага Нацыянальнага ўніверсітэта.

Лідэрка Моладзі БНФ Ганна Смілевіч заявіла пра намер аднаўляцца ў БДУ

Лідэрка Моладзі БНФ Ганна Смілевіч, якую не так даўно адлічылі з БДУ, распавяла, што праз год збіраецца аднавіць вучобу ва ўніверсітэце.

 

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту   Сак »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.