Партыя БНФ » 2018 » Люты » 14
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 14.02.2018

У Калодзішчах выбарчыя бюлетэні вырабілі з парушэньнямі закона – каб не ставіць Дабратвора на першае месца

У Калодзішчах, што пад Менскам, выбарчыя камісіі нават бюлетэні для галасаваньня вырабляюць з парушэньнямі: прозвішчы кандыдатаў пададзеныя ў бюлетэнях не па альфабэце, як таго патрабуе артыкул 72 Выбарчага кодэксу. Ну і ўжо традыцыйна на гэтых выбарах: інфармацыя пра кандыдата ад БНФ Ільлю Дабратвора пададзеная ў мінімальным аб’ёме, у два разы меньш за інфармацыю пра кандыдата-прызначэнца ад уладаў.

Назіральнікі у Менску: рэкорднае несупадзенне па яўцы са звесткамі камісій

13 лютага назіральнікі кампаніі “Права выбару-2018” прыступілі да назірання за ходам галасавання на 154 выбарчых участках. Агулам у першы дзень датэрміновага галасавання на выбарчых участках працавала 308 назіральнікаў. Імі было пададзена ва ўчастковыя камісіі 144 прапановы аб правядзенні адкрытага і галоснага падліку галасоў.

Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: Датэрміновае галасаваньне робіцца, каб стварыць магчымасьці для фальсіфікацыяў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў мяркуе, што ўлады ніколі не адмовяцца ад такой нормы, як датэрміновае галасаванне.

У выбарчых спісах кандыдатаў па Воршы назіральнікі знайшлі цікавы факт

У выбарчых спісах кандыдатаў у дэпутаты па Воршы незалежныя назіральнікі знайшлі цікавы факт. Адразу некалькі кандыдатаў вылучаюцца ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Паведамляюць назіральнікі: У Мінскім хоспісе прагаласуюць за паўдня і дадуць справаздачу начальству?

Факт выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу и прымусу да галасавання зафіксаваў 13 лютага на тэрыторыі Трактаразаводскай выбарчай акругі №57 намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч.

 

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.