Партыя БНФ » 2018 » Сакавік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 03.2018

Затрымалі і выпусьцілі кіраўніка Вялейскай раённай арганізацыі Партыі БНФ

Каля будынка Вялейскага раённага Дома культуры быў затрыманы Аляксей Сюдак, кіраўнік Вялейскай раённай арганізацыі Партыі БНФ і сябра Сойму БНФ.

Што будзе на стэндах БНФ 25 сакавіка падчас Сьвята Незалежнасьці ў Менску

25 сакавіка ад 13 да 19 гадзіны ў Менску ля Вялікага тэатру опэры і балету адбудзецца маштабнае Сьвята Незалежнасьці, прымеркаванае да сотай гадавіны абвяшчэньня Трэцяй Устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі. Актам 25 сакавіка 1918 года БНР абвесьціла пра сваю дзяржаўную незалежнасьць.

Моладзь БНФ зробіць падарункі тым, хто адзначае дзень народзінаў 25 сакавіка

З нагоды сотай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі Моладзь БНФ падрыхтавала святочныя падарункі для асобаў, якія нарадзіліся 25 сакавіка.

Заява лідэра БНФ Рыгора Кастусёва напярэдадні сьвята 25 сакавіка

Палітычная заява старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва з нагоды набліжэньня Сьвята Незалежнасьці – стагодзьдзя абвяшчэньня Трэцяй Устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі

Арцёму Касавараву суд даў штраф, затрыманы сябра Сойму Віталь Амяльковіч

Суд Маскоўскага раёну Менску асудзіў 23 сакавіка сябра Сойму Партыі БНФ Арцёма Касаварава да штрафу ў 6 базавых велічынь (147 рублёў).

Поўная праграма Сьвята Незалежнасьці 25 сакавіка ў Менску каля Опэры

25 сакавіка ў Мінску на плошчы каля Вялікага тэатра оперы і балета адбудзецца маштабны фестываль да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі “Свята Незалежнасці”. Мерапрыемства, адным з пяці заяўнікаў якога выступіла грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэньне”, было афіцыйна дазволенае Мінгарвыканкамам.

Намесьнік старшыні БНФ Юрась Лукашэвіч даў “Гарачы камэнтар” з нагоды ўціску на студэнтаў напярэдадні 25 сакавіка

Не паспеў Аляксандр Лукашэнка сказаць пра тое, што не зусім ёсць чым ганарыцца ў Беларускай народнай Рэспубліцы, як верныя служкі сістэмы кінуліся выконваць нават не загад, а тое, што ў гэтых словах пачулі. Сытуацыю з уціскам на студэнтаў менскіх навучальных установаў напярэдадні 25 сакавіка камэнтуе ў этэры тэлеканала Белсат намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч.

Віктар Марчык: Што памянялася за год пасля акцыі пратэсту ў Слоніме?

Роўна год таму, 19 сакавіка, у Слоніме адбыўся Народны сход, у якім удзельнічалі больш за 300 чалавек. Пасля сходу слонімцы прынялі зварот да мясцовых вертыкальшчыкаў і да кіраўніцтва Беларусі.

Сябраў Моладзі БНФ затрымалі за запрашэньні на акцыю 25 сакавіка

У Менску 22 сакавіка затрымалі чатырох актывістаў Моладзі БНФ, якія раздавалі ўлёткі пра дазволены Менгарвыканкамам мітынг-канцэрт 25 сакавіка каля Опэрнага тэатру.

 

Сакавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.