Партыя БНФ » 2018 » Красавік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 04.2018

Барысаўская Моладзь БНФ зладзіла талаку ў «барысаўскіх Курапатах»

Сёньня, 30 красавіка, актывісты барысаўскай Моладзі БНФ выйшлі на прыборку барысаўскіх «Батарэй», дзе ў 30-я гады былі растраляныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў.

Як «дармаеды» сталі не крыніцай даходаў, а прычынай выдаткаў

Так званыя прызначаныя дзяржавай «дармаеды» лёгка пазбегнуць санкцыйных стоадсоткавых камунальных плацяжоў, перапісаўшы кватэры на сваякоў, кажа рэдактарка Hrоdna.life Ірына Новік ў дыскусіі на тэлеканале Белсат.

У Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях-2018: агляд рэпартажаў СМІ

26 красавіка ў Менску адбылася традыцыйная дэманстрацыя Чарнобыльскі Шлях, прымеркаваная да 32-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Заяўнікам акцыі высутпіў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, а таксама прадстаўнікі аргкамітэту БХД, БСДП (Грамады), АГП, ПАГА “Рух “За Свабоду”, Беларускай партыі “Зялёныя”, руху салідарнасьці “Разам”. Сёлета Чарнобыльскі Шлях дваццаць дзевяты раз крочыў па вуліцах беларускай сталіцы.

Вынікі красавіцкага Сойму Партыі БНФ

21 красавіка ў цэнтральнай сядзібе БНФ у Менску адбыўся чарговы Сойм Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. Кіруючым органам Фронту былі разгледжаныя пытаньні аб палітычнай сытуацыі, аб плане дзейнасьці партыі да 2020 года, аб праекце зьменаў у закон “Аб сродках масавай інфармацыі”, аб сымболіцы БНФ, прынятыя дзьве палітычныя заявы.

Актывісты БНФ наведалі мэмарыялы адселеным праз Чарнобыль вёскам

Напярэдадні 32-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС дэлегацыя БНФ на чале са старшынём партыі Рыгорам Кастусёвым наведала зоны адсяленьня і зладзіла прыборку вакол камянёў, якімі пазначаныя адселеныя і пахаваныя праз радыяцыю вёскі.

Пракуратура пераслала ў сьледчы камітэт скаргу на затрыманьні да 25 сакавіка

Краўнік Вілейскай суполкі БНФ Аляксей Сюдак атрымаў з пракуратуры адказ на скаргу, якую ён падаў на дзеянні міліцыі 24 сакавіка, напярэдадні адзначэньня 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Сябры Моладзі БНФ гуртуюцца ў рэгіянальныя арганізацыйныя структуры

Моладзь БНФ распачала актывізацыю дзейнасці ў рэгіянальных арганізацыях. На дадзены момант рэгіянальныя суполкі былі адноўлены ў такіх гарадах, як Гомель, Магілёў, Віцебск, Барысаў, Жодзіна, Баранавічы, Берасце, Гародня і Маладэчна.

Аляксей Янукевіч: Лукашэнка не мае адказу на выклікі, што стаяць перад краінай

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя выступ Аляксандра Лукашэнкі перад Нацыянальным сходам. Выступленне фармальнае, заўважаюць аналітыкі. Доўжылася яно паўтары гадзіны і амаль нічога новага ён не сказаў.

Лідэр БНФ рэзка аспрэчыў антыбеларускі артыкул у газэце Rzeczpospolita

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў рэзка раскрытыкаваў артыкул пра Беларусь, які быў апублікаваны днямі ў польскай газэце Rzeczpospolita. У сваім допісе ў фэйсбуку лідэр БНФ выказвае абурэньне тым фактам, што праз уплывовае выданьне ў польскім грамадзтве распаўсюджваюцца тэзы, скіраваныя на непрызнаньне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці і самастойнасьці беларускай дзяржаўнасьці.

 

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.