Партыя БНФ » 2018 » Чэрвень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 06.2018

Сойм БНФ прыняў заяву па сытуацыі вакол Курапатаў і па магчымых перамовах

23 чэрвеня ў Менску прайшло пасяджэньне Сойму Партыі БНФ, падчас якога была абмеркваная сытуацыя з размяшчэньнем забаўляльнай установы “Поедем поедим” у Курапатах вакол месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 30-40-х гадоў.

У сядзібе БНФ прайшла прэс-канфэрэнцыя па справе блогера, які галадае ў турме ўжо амаль тры тыдні

Бацька шасцярых дзяцей, прадпрымальнік-крыптавалютчык і відэаблогер Віталь Манько быў змешчаны ў турму па цяжкім артыкуле. Яму пагражае да шасці год пазбаўлення волі.

Лідскія актывісты БНФ занепакоеныя намерам уладаў зладзіць раскопкі на месцы пахаваньня паўстанцаў 1863 году

Лідзкія ўлады правядуць раскопкі на месцы пахаваньня паўстанцаў 1863 году паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы. Мясцовыя актывісты БНФ супраць, бо, на іх думку, раскопкі маюць праводзіць археолягі з Інстытуту гісторыі Акадэміі навук, а не вайсковы пошукавы атрад.

Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў абмяркоўвае магчымасьць перамоваў па Курапатах

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сябар партыі, амерыканскі адвакат Юрась Зянковіч дасягнулі «прынцыповай дамоўленасці» аб правядзенні сустрэчы ўсіх зацікаўленых бакоў для дасягнення кампрамісу адносна канфлікта вакол рэстарана «Паедзем, паядзім», які пабудаваны каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў у Курапатах.

Намесьнік старшыні БНФ возьме ўдзел у мерапрыемствах Эўранэст

26 чэрвеня намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч возьме ўдзел у пасяджэньні рабочай групы па Беларусі ў межах сэсіі парлямэнцкай асамблеі Усходняга Партнэрства Эўранэст, што адбудзецца 25-27 чэрвеня ў Брусэлі.

Тры тыдні абароны Курапатаў: вынікі варты і пляны арганізатараў

Арганізатары акцый пратэсту супраць рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў апоўдні 21 чэвреня сабраліся на месцы падзеяў, каб падвесьці вынікі трох тыдняў вахты і дамовіцца наконт плянаў кампаніі.

У сядзібе БНФ адбылося пасяджэньне сойму руху салідарнасьці “Разам”

16 чэрвеня 2018 года ў Менску ў памяшканьні сядзібы БНФ адбылося чарговае паседжанне Сойма Руху Салідарнасці “Разам”.

У сядзібе БНФ прайшла прэзэнтацыя кнігі пра турмы ў Беларусі

19 чэрвеня ў сядзібе Партыі БНФ прайшла прэзэнтацыя кнігі Алены Струвэ «Турма, мужчына і жанчына. Як сядзяць у беларускіх турмах». Кніга выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды», яе склалі выбраныя перадачы праграмы «Свабода ў турмах», якую цягам 2011–2017 гадоў вяла на Свабодзе журналістка Алена Струвэ.

Абаронцаў Курапатаў запрасілі да намесьніка міністра культуры

На сераду 20 чэвреня абаронцаў Курапатаў запрасілі на сустрэчу да намесьніка міністра культуры Аляксандра Яцко.

 

Чэрвень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра   Ліп »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.