Партыя БНФ » 2018 » Ліпень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 07.2018

Кастусёў, Дзьмітрыеў і Нікалюк пра тое, ці трэба беларусам «моцная рука»

Як беларускае грамадзтва ставіцца да ідэі «моцнай рукі»? Ці ёсьць гістарычная пэрспэктыва ў беларускага аўтарытарызму? Як хутка наступіць у Беларусі дэмакратыя пасьля зьмены цяперашняй улады?

У сядзібе БНФ адбылося пасяджэнне штабу грамадскага байкоту рэстарана «Поедем, поедим»

У Мінску, на офісе Партыі БНФ, адбылося паседжанне штабу грамадскага байкоту рэстарана „Поедем поедим” каля Курапатаў. У яго працы ўдзельнічалі прадстаўнікі асноўных дэмакратычных партый і арганізацый Беларусі.

Чарговы суд за Курапаты: сябру БНФ Алесю Талстыку — 30 базавых велічыняў

У судзе Мінскага раёна 17 ліпеня адбыўся суд над актывістам Алесем Таўстыкам па ч.3 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў).

Менгарвыканкам адказаў БНФ на запыт пра дабраўпарадкаваньні на Вайсковых могілках Менску

Для спыненьня ўпарадкаваньня Вайсковых могілак няма падстаў, сьцьвярджаецца ў адказе Менгарвыканкама на зварот, іныцыяваны Грамадзкім аб’яднаньнем БНФ “Адраджэньне”.

У судзе Мінскага раёна судзяць грамадзяніна за абразу Курапацкай варты

17 ліпеня ў судзе Мінскага раёна пачаўся разгляд справы аб адміністратыўным правапарушэньні ў дачыненьні да наведвальніка рэстарацыі “Поедем, поедим” Сяргея Нелюба, які абвінавачваецца ў абразе абаронцаў Курапатаў па артыкуле 9.3 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях.

Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў спыняе арганізацыю перамоваў па Курапатах

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў абвесціў пра прыпыненне сваёй працы па арганізацыі перамоваў з уладальнікамі рэстарацыі “Поедем, поедим” у Курапатах.

Ахвяраваньні для БНФ цяпер можна ўносіць праз сыстэму “Разлік” (ЕРИП)

Грамадзкае абъяднаньне БНФ “Адраджэньне” падлучылася да сыстэмы “Разлік” (АРІП) / “Расчет” (ЕРИП), што спрашчае дзеяньні ахвярадаўцаў пры пералічэньні грошаў на падтрымку статутнай дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня.

Намеснік старшыні БНФ Зміцер Салошкін камэнтуе “справу галоўных лекараў”

Днямі па ўсёй Беларусі пракацілася хваля затрыманняў супрацоўнікаў сферы аховы здароўя: змешчаныя пад варту намеснік міністра аховы здароўя, кіраўнік “Белмедтэхнікі”, галоўныя лекары шэрагу шпіталёў і цэнтраў.

Рыгор Кастусёў: Запланаваныя перамовы з Зайдэсам — пад пытаннем

Двухбаковая сустрэча ўладальнікаў рэстарана “Поедем поедим” Леаніда Зайдэса і Барыса Сурыса з абаронцамі Курапатаў Паўлам Севярынцам і Рыгорам Кастусёвым была запланаваная на 17 ліпеня.

 

Ліпень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.