Партыя БНФ » 2018 » Ліпень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 07.2018

Жыхары Баранавічаў скардзяцца на працу мясцовых камунальшчыкаў

Жыхары вуліцы Прамысловай у Баранавічах зьвярнуліся з заявай да свайго дэпутата абласнога Савета Васіля Сухаверхава.

Расійскі след у Курапатах: газэта “Новы Час” публікуе працяг расследавання Дзяніса Івашына

Газэта “Новы Час” працягвае высвятляць абставіны пабудовы ў ахоўнай зоне нацыянальнага мемарыялу «Курапаты» рэстарацыйна-забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол», перайменаванага пасля ў «Паедзем, паядзім».

Адказ на петыцыю Моладзі БНФ: закона пра абарону жывёлаў пакуль не будзе

Як вынікае з адказу парламенту на зварот, ініцыяваны Моладдзю БНФ, анансаваны ўладамі закон “Аб абыходжанні з жывёламі” не знаходзіцца на разглядзе ў парламенце – адпаведны законапраект, які знаходзіўся ў парламенце ад 2015 года, быў адкліканы ўрадам 12 красавіка бягучага года.

У Віцебску БНФ патрабуе ўшанаваньня памяці пра ахвяраў сталінскага тэрору

Віцебская абласная арганізацыя Партыі БНФ зьвярнулася да ўладаў з прапановамі па ўшанаваньні памяці ахвяраў сталінскага тэрору.

Кастусёў, Дзьмітрыеў і Нікалюк пра тое, ці трэба беларусам «моцная рука»

Як беларускае грамадзтва ставіцца да ідэі «моцнай рукі»? Ці ёсьць гістарычная пэрспэктыва ў беларускага аўтарытарызму? Як хутка наступіць у Беларусі дэмакратыя пасьля зьмены цяперашняй улады?

У сядзібе БНФ адбылося пасяджэнне штабу грамадскага байкоту рэстарана «Поедем, поедим»

У Мінску, на офісе Партыі БНФ, адбылося паседжанне штабу грамадскага байкоту рэстарана „Поедем поедим” каля Курапатаў. У яго працы ўдзельнічалі прадстаўнікі асноўных дэмакратычных партый і арганізацый Беларусі.

Чарговы суд за Курапаты: сябру БНФ Алесю Талстыку — 30 базавых велічыняў

У судзе Мінскага раёна 17 ліпеня адбыўся суд над актывістам Алесем Таўстыкам па ч.3 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў).

Менгарвыканкам адказаў БНФ на запыт пра дабраўпарадкаваньні на Вайсковых могілках Менску

Для спыненьня ўпарадкаваньня Вайсковых могілак няма падстаў, сьцьвярджаецца ў адказе Менгарвыканкама на зварот, іныцыяваны Грамадзкім аб’яднаньнем БНФ “Адраджэньне”.

У судзе Мінскага раёна судзяць грамадзяніна за абразу Курапацкай варты

17 ліпеня ў судзе Мінскага раёна пачаўся разгляд справы аб адміністратыўным правапарушэньні ў дачыненьні да наведвальніка рэстарацыі “Поедем, поедим” Сяргея Нелюба, які абвінавачваецца ў абразе абаронцаў Курапатаў па артыкуле 9.3 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях.

 

Ліпень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.