Партыя БНФ » 2018 » Верасень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 09.2018

Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека

Інтарэсы старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў Камітэце ААН па правах чалавека абараняе магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

Айцец Лявон Акаловіч пракамэнтаваў расейскай газэце пэрспэктывы самастойнасьці беларускай царквы

Сябра БНФ і кандыдат у дэпутаты парлямэнту на мінулых выбарах айцец Леанід Акаловіч, з нагоды здабыцьця аўтакекфаліі Украінскай праваслаўнай царквою камэнтуе ў расейскай “Независимой газете” непазьбежнасьць далейшай самайстойнасьці і беларускай царквы,

Палітоляг Аркадзь Мошэс: Масква праводзіць працу па ўзмацненьні «русского мира» ў Беларусі

Чарговы госьць «Інтэрвію тыдня» на Радыё Свабода — палітоляг Аркадзь Мошэс, дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва Эўразьвязу і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў.

Пэтыцыя ў падтрымку ўсталяваньня памятнай шыльды ў гонар БНР

Больш за паўгады цягнецца эпапея з усталяваньнем памятнай шыльды на будынку ў Менску, дзе сто гадоў таму, 25 сакавіка 1918 году, была абвешачная трэцяя ўстаўная грамата БНР.

TUT.BY: на якой падставе ўлады забараняюць правядзеньне мірных сходаў?

Беларускі партал TUT.BY зрабіў агляд падставаў, якія выкарыстоўваюць беларускія ўлады пры прыняцьці рашэньняў пра забарону мітынгаў.

БНФ запрашае ў вандроўку на радзіму Тадэвуша Рэйтана – праз Мір і Нясвіж

Партыя БНФ запрашае ўзяць удзел у экскурсіі на малую Радзіму Тадэвуша Рэйтана, якая адбудзецца 7 кастрычніка (нядзеля) па маршруце Мінск – Мір – Нясьвіж – Грушаўка.

Янукевіч, Губарэвіч і Дзьмітрыеў: як перамагчы на выбарах прэзыдэнта

Ці трэба беларускай апазыцыі ўжо цяпер пачынаць перадвыбарчую прэзыдэнцкую кампанію? Што лепш — змагацца за адзінага кандыдата ці ісьці асобнымі калёнамі? Ці здолее хоць нейкая апазыцыйная сіла асобна сабраць сто тысяч подпісаў?

У Магілёве БНФ скардзіцца на прапаганду сэпаратысцкіх арганізацыяў ва ўнівэрсытэце

У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова на факультэце замежных моваў вісіць абвестка пра канфэрэнцыю з удзелам навучэнцаў з «ДНР, ЛНР, ПМР».

Віцебская арганізацыя БНФ патрабуе свабоды сходаў у цэнтры Віцебску

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў сустрэўся 12 верасьня са старшынём Віцебскага гарвыканкаму Віктарам Нікалайкіным. Актывіст апазыцыі запісаўся на прыём да галоўнага вэртыкальшчыка гораду, каб узьняць праблему адсутнасьці ў цэнтры Віцебску месцаў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

 

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.