Партыя БНФ » 2018 » Кастрычнік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 10.2018

Моладзь БНФ рыхтуе кніжку пра новае пакаленьне беларусаў

Амаль 10 год таму, у 2009 годзе Моладзь БНФ разам з іншымі моладзевымі і праваабарончымі арганізацыямі выпусціла кнігу пад назвай «Акрэсцінскія будні. Дзённікі палітвязняў».

У Курапатах адбылася “Ноч растраляных паэтаў”

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях турмы НКВД у Менску расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. Паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў забівалі аднаго за адным.

Вынікі Кастрычніцкага Сойму Партыі БНФ

27 кастрычніка ў цэнтральнай сядзібе БНФ адбылося чарговае пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. На пасяджэньні кіруючага органа партыі былі разгледжаныя пытаньні пра палітычную сытуацыю і пра становішча з запазычанасьцямі па аплаце партыйных офісаў у Менску і ў рэгіёнах, прынятыя заява па падзеях вакол народнага мэмарыялу ахвярам бальшавіцкіх рэпрэсіяў у Курапатах і заява аб неабходнасьці аднаўленьня працэсу далучэньня Беларусі да НАТА, вырашана правесьці традыцыйную акцыю да гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну 24 лістапада.

Сойм БНФ: Беларусь павінная аднавіць працэс далучэньня да АПАД/NATO

Беларусь павінная аднавіць працэс далучэньня да

Арганізацыі Паўночна-Атлянтычнай Дамовы (АПАД ці NATO)

Заява Сойма Партыі БНФ 27 кастрычніка 2018 году

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў сустрэўся з прадстаўніком МЗС Францыі

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у сустрэчы прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі з дзяржаўным сакратаром МЗС Францыі Жан-Батыстам Лемуанам, пасада якога адпавядае рангу намесьніка міністра.

Сяржук Бахун: «Рэжым можа абрынуцца раптоўна ў кожную ноч»

У праекце «Забытыя. Размовы з героямі ўчорашніх дзён» Радыё Свабода расказвае пра лёс палітычных і грамадзкіх актывістаў, якія запомніліся актыўным удзелам у падзеях найноўшай гісторыі Беларусі, але (на думку радыёстанцыі) адышлі ад гэтай дзейнасьці. Чарговы суразмоўца Свабоды – сябра БНФ Сяржук Бахун.

Ігар Лялькоў – пра тое, як “рускі мір” спрабуе захапіць Беларусь: “Шукайце сьлед расейскіх грошаў”

Сайт “Беларуская праўда” прапануе рускамоўны транскрыпт даклада сябры Сойма Партыі БНФ Ігара Лялькова, які прагучаў на круглым стале “Расейская гібрыдная агрэсія і ўстойлівасць постсавецкіх краін”.

Ці знойдзе Лябедзька адказы на заакіянскую крытыку Зянковіча? (відэа)

22 кастрычніка ў студыі Еўрарадыё сустрэліся адзін з самых з’едлівых крытыкаў беларускай апазіцыі, амерыканскі юрыст ды сябра БНФ Юрась Зянковіч, і адзін з самых аўтарытэтных палітыкаў, экс-лідар АГП Анатоль Лябедзька.

 

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.