Партыя БНФ » 2018 » Кастрычнік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 10.2018

Пётра Рудкоўскі пра аўтакефалію: разрыў і прарыў

15 кастрычніка 2018 года пранеслася па рэгіёне неадназначная навіна: Расійская праваслаўная царква разрывае еўхарыстычныя зносіны з Канстанцінопальскім патрыярхатам. Гэтая навіна набывае асабліва моцнае гучанне, калі сфармулюем інакш (што будзе таксама правільным): разрывае еўхарыстычныя зносіны з Сусветным патрыярхатам. Разрыў звязаны з рашэннем сусветнага патрыярха Варфаламея І прызнаць акт 1686 года аб перадачы Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату несапраўдным і даць Украінскай праваслаўнай царкве права на аўтакефалію.

Янукевіч спрачаецца з Гайдукевічам пра пагрозы бясьпецы Беларусі

І ЗША, і Расія абяцаюць бараніць тэрытарыяльную цэласнасць і нацыянальны суверэнітэт Беларусі. Па словах памочніка дзяржсакратара ЗША Уэса Мітчэла, у тым ліку і беларускі суверэнітэт з’яўляецца “самым надзейным бастыёнам супраць расійскага неаімперыялізму”. У сваю чаргу, пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч заявіў, што напад на Беларусь будзе расцэнены Масквой “як напад на Расію з усімі наступствамі”.

У сядзібе БНФ – выстава ўлётак ды памятных рэчаў да 30-годзьдзя Фронту

У сядзібе Партыі БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3) адкрылася выстава, прысьвечаная 30-м угодкам стварэньня аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». Экспануюцца дакумэнтальныя і матэрыяльныя сьведчаньні той гістарычнай падзеі.

30 гадоў БНФ. «Я думаў, незалежнасці дачакаемся гадоў праз 15, а праз тры ўжо галасаваў за незалежнасць»

30 гадоў таму ў сталічным Чырвоным касцёле было абвешчана пра стварэнне Аргкамітэту Народнага Фронту «Адраджэнне». Праз два гады дзякуючы дэпутатам Фронту ў Вярхоўным Савеце будзе прынятая дэкларацыя аб суверэнітэце. Як згадваюць падзеі трыццацігадовай даўніны галоўныя ўдзельнікі ды заснавальнікі «Адраджэння»?

Судовыя выканаўцы “павіншавалі” Рыгора Кастусёва з юбілеям БНФ

Сваеасаблівым чынам адзначылі дату трыццацігодзьдзя стварэньня аргкамітэту БНФ судовыя выканаўцы. Аддзел прымусовага выкананьня Шклоўскага раёна 19 кастрычніка наклаў абмежаваньні на маёмасьць старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва дзеля забесьпячэньня аплаты штрафа за Курапаты, які насамрэч быў ужо даўна выплачаны.

Белавус, Кіркевіч, Шрайбман: БНФ вачыма яго раўналеткаў

Якім бачыцца Народны Фронт тым, хто нарадзіўся напрыканцы 80-х-напачатку 90-х? Ці зайздросьцяць маладыя людзі пакаленьню БНФ? У чым, на погляд моладзі, памыляліся іх папярэднікі?

Валер Карбалевіч: ” Адны сьвяткуюць 30-годзьдзе БНФ, другія — 100-годзьдзе камсамолу”

Народныя франты былі створаныя практычна ва ўсіх рэспубліках СССР. Аднак да сёньня захаваўся толькі Беларускі народны фронт. Прычым нават у двух варыянтах: Партыі БНФ і КХП-БНФ. Мусіць, не выпадкова менавіта ў Беларусі адбыўся найбольшы адкат да савецкага мінулага. Чаму так здарылася?

Ёрг Форбрыг і Войцэх Пшыбыльскі: Пяць сцэнароў для Цэнтральнай Эўропы

Даклад “Будучыня Цэнтральнай Эўропы”, які апісвае пяць магчымых сцэнароў развіцьця рэгіёну, быў прадстаўлены ў Варшаве.

Лідэры БНФ розных часоў – пра вынікі працы Фронту і яго будучыню

30 гадоў таму ў Менску быў утвораны арганізацыйны камітэт БНФ, зь якога пачалася дзейнасьць арганізацыі, што назаўсёды ўвайшла ў гісторыю Беларусі.

 

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.