Партыя БНФ » 2018 » Лістапад
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 11.2018

У Слуцку прайшла акцыя да 98-й гадавіны Слуцкага паўстаньня

24 лістапада ў Слуцку адбылася традыцыйная акцыя, прысьвечаная 98-й гадавіне Слуцкага паўстаньня. Арганізатрамі дэманстрацыі і мітынгу з нагоды гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну выступілі Партыя БНФ, а таксама прадстаўнікі рухаў “За Свабоду” і “Разам”.

ЗБС і Моладзь БНФ патрабуюць адкрытую справаздачу ад БРСМ за пералічаныя з дзяржаўнага бюджэту сродкі

Моладзь БНФ і Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў абвесьцілі старт грамадзкай кампаніі супраць манаполіі БРСМ у сфэры маладзёжнай палітыкі.

Падчас XVI Мінскага Форуму Рыгор Кастусёў задаў пытаньне прадстаўніку беларускага МЗС

Падчас Мінскага Форуму, які ў шаснаццаты раз цяпер праходзіць у сталіцы Беларусі, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў прэс-сакратару Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь Анатолю Глазу, што высілкі гэтага міністэрства па паляпшэньні вокавапалітычнага іміджу краіны перакрэсліваюцца дзеяньнямі іншых ведамстваў, у тым ліку міністэрства ўнутраных спраў. Лідэр БНФ пацікавіўся, ці не плянуе беларускі МЗС паставіць гэтае пытаньне перад кіраўніком дзяржавы.

Сябра Сойму БНФ Станіслаў Суднік распавёў журналістам Белсату пра знойдзеную на Лідчыне магілу паўстанца 1863 году

Пад Лідаю мясцовыя актывісты адшукалі дасюль невядомае пахаванне паўстанцаў 1863 года. Журналісты Белсату разам з сябрам Сойму Партыі БНФ Станіславам Суднікам паспрабавалі даведацца, чые косткі хавае зямля за вёскаю Голдава.

Лідэр Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік выступіў у якасьці госьця на сустрэчы з цыклю “Беларускамоўныя” у Арт-сядзібе

21 лістапада ў «Арт Сядзібе» ў рамках праекта «Беларускамоўныя» адбылася юбілейная 10-я сустрэча. Адпаведна і госці былі запрошаны цікавыя – беларускамоўная паэтка з Іспаніі Анхела Эспіноса і кіраўнік Моладзі БНФ Дзяніс Мандзік.

Зварот старшыні Рады БНР з нагоды 98-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла звярнулася да беларускага народа з нагоды 98-й гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну.

Рыгор Кастусёў распавядае пра арганізацыю акцыі БНФ у Слуцку

Дэманстрацыя, мітынг і канцэрт з удзелам Лявона Вольскага – у Слуцку 24 лістапада адзначаць 98-ю гадавіну Слуцкага збройнага чыну. Карэспандэнт Радыё Рацыя запытаў у старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва пра тое, як ідзе падрыхтоўка да сьвяточных мерапрыемстваў.

Рыгор Кастусёў – пра парадак дня беларуска-амэрыканскіх стасункаў

“У апошнія тыдні актывізавалася ўзаемадзеянне паміж Рэспублікай Беларусь і Злучанымі Штатамі. Без перабольшвання можна сказаць, што інтэнсіўнасць стасункаў з заакіянскай дзяржавай хоць яшчэ і саступае ў дынаміцы дачыненням з еўрапейскімі сталіцамі, але ўжо дакладна пачынае выходзіць са шматгадовага застою” – піша старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у сваім блогу ЛІНІЯ ФРОНТУ на сайце “Беларускія навіны”.

У Магілёве пайшоў з жыцьця актывіст БНФ Уладзімер Вусікаў: цяпер людзі шукаюць прытулак для сабак памерлага інваліда-пікетоўца

У Магілёве шукаюць прытулак для двух сабак, гаспадар якіх у 2008 годзе пікетам ля гарвыканкаму дамогся для сябе сацыяльнага жытла. А 1 лістапада 73-гадовы інвалід-вазочнік, шматгадовы сябар БНФ Уладзімер Вусікаў памёр – паведамляе Радыё Свабода.

 

Лістапад 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас   Сне »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.