Навіны ад 12.2018На Партыю БНФ падалі ў суд па запазычанасці за Сядзібу БНФ у Менску![]() У эканамічным судзе Менску адбылося падрыхтоўчае пасяджэнне па іску, які пададзены дзяржаўным прадпрыемствам “Домэнэргасэрвіс” на адрас Партыі БНФ з прычыны запазычанасцяў па аплаце арэнды памяшканьня, у якім месціцца штаб-кватэра партыі.
![]() Папулярны блогер Эдуард Пальчыс заклікае падтрымаць Сядзібу БНФ![]() Папулярны беларускі блогер Эдуард Пальчыс, вядомы як “Джон Сільвер”, заклікаў беларусаў падтрымаць грашыма Партыю БНФ, што сутыкнулася з цяжкасьцямі пры аплаце цэнтральнай сядзібы ў Менску.
![]() Рыгор Кастусёў: “Падзея 2018 году – адзначэньне стагодзьдзя БНР”![]() 2018 год няўхільна ды імкліва адыходзіць у мінулае. Канец года – гэта цудоўная магчымасьць паразважаць над тым, якім быў адыходзячы 2018. Кіраўнікі апазыцыйных партый Беларусі распавялі беларускай службе Польскага радыё пра сёлетнія дасягненьні сваіх арганізацый.
![]() Партыя БНФ намагаецца захаваць свой цэнтральны офіс у Менску![]() Рэпартаж пра становішча вакол Сядзібы БНФ – адзінага месца ў сталіцы Беларусі, дзе лунае нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. А цяпер гэтае месца можа зьнікнуць. Якое значэньне мае Сядзіба БНФ для грамадзянскай супольнасьці? – рэпартаж нямецкай медыякампаніі.
![]() Блогавы допіс лідэра БНФ Рыгора Кастусёва на сайце Naviny.by: Як перамагчы карупцыю?![]() Рыгор Кастусёў у блогавым допісе на сайце Naviny.by – Белорусские новости задаецца пытаньнем: як дзяржава можа перамагчы карупцыю? І дае адказ зыходзячы са cваяго досьведу працы ў дзяржаўных арганізацыях:
![]() Лідэр БНФ павіншаваў украінцаў з уз’яднаньнем праваслаўных цэркваў![]() З нагоды правядзеньня ў кіеўскай катэдры Сьвятой Сафіі аб’яднаўчага Сабору праваслаўных хрысціянскіх цэркваў, на якім было прынятае рашэньне пра стварэньне Праваслаўнай царквы Ўкраіны, старшыня БНФ Рыгор Кастусёў накіраваў віншаваньне амбасадару Ўкраіны ў Беларусі.
![]() У сядзібе БНФ прайшло пасяджэньне форума “Свабоду палітвязьням”![]() 11 сьнежня на экстраным пасяджэнні форуму “Свабоду палітвязням Беларусі” ў сядзібе БНФ абмеркавалі, як можна дапамагчы палітвязням, ціск на якіх узмацніўся ў апошнія месяцы.
![]() У сядзібе БНФ пройдзе экстранае пасяджэньне форума “Свабоду палітвязьням”![]() 11 снежня а 18.00 ў офісе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца экстраннае паседжанне Форума “Свабоду палітвязням!” у справах Тараса Аватарава, Святаслава Барановіча, Міхаіла Жамчужнага, Алеся Юркойця, Іллі Валавіка – паведамляе сайт Хартыя-97 са спасылкай на Паўла Севярынца.
![]() Журналістку “Новага Часу” перасьледуюць за рэпартаж з акцыі моладзі![]() Зрабіўшы матэрыял аб ініцыяванай Моладдзю БНФ акцыі супраць расейскай агрэсіі ў Азоўскім моры, журналістка газэты “Новы Час” Дзіяна Серадзюк атрымала пратакол як удзельніца несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
![]()   |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|