Партыя БНФ » 2018 » Снежань
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 12.2018

Асудзілі “капітанаў папяровых караблікаў”: усім па 490 рублёў штрафу

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 22 снежня адбыўся разгляд адміністратыўных спраў удзельнікаў акцыі з папяровымі караблікамі каля Расійскай амбасады.

Сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак: “Я станоўча ацэньваю 2018 год”

2018 год стаў вельмі насычаным на падзеі ў жыцці лідскай грамадзянскай супольнасці. У гэтай частцы Гарадзенскай вобласці ў гэтым годзе адбыліся шэраг цікавых падзеяў і ініцыятываў.

Янукевіч: “Бліжэйшыя гады будуць пікам пагрозы для незалежнасьці”

Ці існуе рэальная пагроза беларускай незалежнасьці і ці павялічылася яна за апошнія гады? Як Крэмль паспрабуе выкарыстаць кампанію прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў наступным годзе? Чаму ўлада на фоне пагрозы сувэрэнітэту ня хоча працягнуць руку апазыцыі і незалежнаму грамадзтву?

Сябра БНФ Валер Мінец дамогся таго, каб у Гарадзенскай вобласьці забаранілі сымболіку ў грамадзкім транспарце

Кіроўцам аўтобусаў «Гроднааблаўтатрансу» забаранілі вешаць у кабіне грамадзкага транспарту «непатрэбныя прадметы», да якіх можна аднесьці і расейскія «трыкалёры». Такога выніку дамогся сваімі зваротамі і скаргамі лідзкі актывіст Партыі БНФ Валер Мінец.

Актывіст БНФ: “Прымусовая падпіска на дзяржаўную прэсу – прамое парушэньне правоў чалавека, за якое давядзецца адказваць”

Чыноўнікі Бярозаўскага райвыканкама даслалі разнарадку па розных установах, дзяржаўных і прыватных прадпрыемствах на выпіску дзяржаўных газет, каб узнавіць іх тыраж. Да гэтых газет аднесены “Савецкая Беларусія”, Звязда”, “Зара”, “Маяк” і іншыя.

Папяровыя караблікі ад Расійскай амбасады “плывуць” у суд: пераслед ўдзельнікаў акцыі Моладзі БНФ і журналістаў

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 22 снежня адбудзецца разгляд адміністратыўных справаў удзельнікаў акцыі з папяровымі караблікамі каля Расійскай амбасады.

Кастусёў – генпракурору: “На якой падставе людзей водзяць на ланцугу?”

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў накіраваў у генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь зварот з нагоды практыкі выкарыстаньня спецсродкаў у дачыненьні да асобаў, супраць якіх вядзецца адміністратыўны працэс. Палітык патрабуе спыніць зьневажальныя практыкі выкарыстаньня спецсродкаў, а менавіта – змацоўваньня людзей кайданкамі адзін з адным у ланцугі пры дастаўцы на разгляд справы.

Абаронца Курапатаў, сябра Партыі БНФ Валер Рабцаў, дамогся ў судзе скасаваньня штрафу за крыжы

Актывіст Партыі БНФ Валер Рабцаў перамог у судзе «Менскаблдарбуд» – суд скасаваў раней накладзены на сп. Валерыя штраф за Курапаты.

Зварот да вязьняў 19.12.2010: Сядзіба БНФ просіць пра дапамогу

Восем гадоў таму, ў сьнежні 2010 года, Сядзіба БНФ дапамагла сотням арыштаваных – офіс БНФ стаў цэнтрам збору рэчаў і грошаў для пацярпелых за Плошчу-2010. Цяпер Сядзібе БНФ самой патрэбная дапамога.

 

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс   Сту »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.