Навіны ад 20.12.2018
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў накіраваў у генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь зварот з нагоды практыкі выкарыстаньня спецсродкаў у дачыненьні да асобаў, супраць якіх вядзецца адміністратыўны працэс. Палітык патрабуе спыніць зьневажальныя практыкі выкарыстаньня спецсродкаў, а менавіта – змацоўваньня людзей кайданкамі адзін з адным у ланцугі пры дастаўцы на разгляд справы.
Актывіст Партыі БНФ Валер Рабцаў перамог у судзе «Менскаблдарбуд» – суд скасаваў раней накладзены на сп. Валерыя штраф за Курапаты.
 
|