Партыя БНФ » 2019 » Студзень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 01.2019

Пададзеная заяўка на мітынг і дэманстрацыю да 101-й гадавіны БНР

Аргкамітэт па святкаванні 101-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі падаў у Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне Дня Волі-2019, паведаміў у сваім тэлеграме 1863x. Арганізатары плянуюць прайсьці дэманстрацыяй па вуліцы Кастрычніцкай да стадыёна “Дынама” з наступнымі мітынгам і канцэртам.

Партыя БНФ не мае запазычанасцяў па аплаце арэнды Сядзібы ў Менску

16 студзеня а 10.30 ў эканамічным судзе горада Менску суддзя Натальля Крук распачне разгляд справы па іску, які пададзены дзяржаўным прадпрыемствам “Домэнэргасэрвіс” на адрас Партыі БНФ.

Братэрскае паглынаньне: ці можа Расея прыяднаць Беларусь?

Беларускі аналітык Арцём Шрайбман робіць для расейскага сайта Фонда Карнэгі агляд фактараў беларуска-расейскіх дачыненьняў. Ці сапраўды ёсьць рызыка гвалтоўнага захопу нашай краіны?

Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: Грошы на офісы знойдзем разам

Намеснік старшыні Партыі БНФ, кіраўнік гарадзенскай арганізацыі партыі Вадзім Саранчукоў упэўнены, што ў хуткім часе праблема з запазычанасцямі за арэнду офісаў ў Менску і рэгіёнах вырашыцца.

Расейскі сэнатар заклапочаны заклікам БНФ да пашырэньня беларускай мовы

Кіраўнік часовай камісіі верхняй палаты расейскага парлямэнта па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеяньню са СМІ Аляксей Пушкоў абвінаваціў Партыю БНФ у спробе штурхнуць Беларусь ад Расеі.

Лідэр БНФ дае ацэнку гістэрыцы ў расейскіх СМІ з нагоды партыйнай заявы

З нагоды неадэкватнай і гістэрычнай рэакцыі расейскіх СМІ на заяву Сойму Партыі БНФ ад 12 студзеня з заклікам пашыраць беларускую мову ў Беларусі, старшыня БНФ Рыгор Кастусёў апублікаваў у сваім Фэйсбуку камэнтар.

БНФ заклікае дзяржаву да шырокага адзначэньня 25-годзьдзя Канстытуцыі

25 гадоў Канстытуцыі мусіць стаць нагодай для дэманстрацыі непарушнасьці дзяржаўнага сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь

Рэзалюцыя Сойма Партыі БНФ 12 студзеня 2019 году

 

Сойм Партыі БНФ: “Беларуская мова – фактар нацыянальнай бясьпекі”

Беларуская мова – найважнейшы фактар нацыянальнай бясьпекі для незалежнай беларускай дзяржавы

Заява Сойма Партыі БНФ 12 студзеня 2019 году

Павал Белавус: «Без „Арт Сядзібы“ не было б #БНР100. І без БНФ»

Сем гадоў таму сябра БНФ Павал Белавус запачаткаваў «Арт Сядзібу» — культурніцкую пляцоўку, дзякуючы якой сотні беларусаў надзелі вышымайкі, а пасьля — майкі з «Пагоняй». Попыт на гэтыя тавары даў старт патрыятычна арыентаванаму бізнэсу — і вось ужо Белавус ці ня самы вядомы сярод «бел-чырвона-белых» бізнэсоўцаў.

 

Студзень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.