Партыя БНФ » 2019 » Студзень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 01.2019

Рыгор Кастусёў заклікае расейскіх палітыкаў суцішыць рыторыку

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у сваім допісе ў Фэйсбуку заклікаў расейскіх палітыкаў суцішыць агрэсіўную рыторыку на адрас Беларусі і не запалохваць беларускі народ.

Еўразійскі эканамічны саюз: усё яшчэ перспектыўна ці ўсё ж марнаванне часу?

Цяжкія будні еўразійскай інтэграцыі – піша Зьміцер Лысюк у часопісе “Ідэя”.

Намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў – пра 25-годзьдзе беларускай Канстытуцыі

Прадстаўнікі партыі БНФ на сваім Сойме прынялі заяву, паводле якой яны прапануюць адзначыць Дзень Канстытуцыі ў 2019-м годзе разам усёй краінай.

Атака зомбі: сталіністы просяць генпракуратуру ліквідаваць Партыю БНФ

Як стала вядома Партыі БНФ з паведамленьняў некаторых інтэрнэт-рэсурсаў, шэраг прарасейскіх арганізацыяў зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з заклікам распачаць працэс ліквідацыі Партыі БНФ.

Вынікі студзеньскага Сойму Партыі БНФ і БНФ “Адраджэньне”

12 студзеня ў цэнтральнай Сядзібе партыі адбылося пасяджэньне Сойму Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне”. На першым у новым годзе пасяджэньні Сойм разгледзеў вынікі партыйнай працы за 2018 год, прыняў рэзалюцыі і іншыя рашэньні па правядзеньні фронтаўскіх палітычных кампаніяў, вызначыў фармат правядзеньня акцыі да 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР і прызначыў адказных за падачу заяўкі, а таксама разгледзеў сытуацыю, што склалася вакол запазычанасьцяў па аплаце партыйных офісаў у Менску і рэгіёнах.

Belarus Security Blog: Што стаіць за спэкуляцыямі наконт расейскай анэксіі Беларусі

Belarus Security Blog публікуе разгорнуты аналіз фактараў і акалічнасьцяў вакол медыйнай панікі наконт расейскіх плянаў захопу Беларусі.

Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў распавёў у этэры Эўрарадыё пра неабходнасьць супрацьстаяць інфармацыйным нападам Расіі на Беларусь

Заявы расійскага боку пра неабходнасць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах Саюзнай дзяржавы, шумная рэакцыя расійскіх СМІ на прапанову Партыі БНФ абмежаваць трансляцыю расійскіх сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі — усё гэта выклікала занепакоенасць у беларускіх палітыкаў і аналітыкаў.

Наваполацк: пра што казалі мясцовыя актывісты падчас сустрэчы з амбасадарам Францыі?

15 cтудзеня адбылася сустрэча грамадскіх актывістаў з Наваполацка і Полацка з Амбасадарам Французскай Рэспублікі ў Беларусі Дзідзье Канэсам.

Рыгор Кастусёў: “Глыбокая інтэграцыя” азначае аншлюс для Беларусі

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў даў інтэрвію Беларускаму Радыё Рацыя. Асноўнымі тэмамі размовы сталі набліжэньне выбарчай кампаніі і пагроза беларускай незалежнасьці, якая апошнім чынам павялічылася ў сувязі з агрэсіўным ціскам на нашую краіну з боку Расейскай Фэдэрацыі.

 

Студзень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне   Лют »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.