Партыя БНФ » 2019 » Люты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 02.2019

У Гародні пасьля адмовы ўладаў падаюць новую заяўку на Дзень Волі

Як паведаміў намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, гарадзенскі гарвыканкам вынес адмоўнае рашэньне па заяўцы на правядзеньне 23 сакавіка масавага мерапрыемства з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

“Да наступнай трагедыі?” – Рыгор Кастусёў піша пра пагрозу, якую нясуць “даўгабуды”

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у блогавым допісе на сайце “Беларускія навіны” задаецца простым пытаннем: чаму ўлады зьвяртаюць увагу на стан даўгабудаў і занядбаных аб’ектаў толькі тады, калі СМІ паведамляюць аб трагедыях, звязаных з абрушэннямі на аб’ектах незавершанага будаўніцтва.

Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч – пра ўдзел партыі ў выбарах

Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах Лідзія Ярмошына прагназуе, што альбо прэзідэнцкія, альбо парламенцкія выбары могуць правесці не ў 2020 годзе, а ў снежні 2019 года. Эксперты лічаць, што на ранейшы тэрмін перанясуць прэзідэнцкія выбары.

Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Празрыстыя і сумленныя выбары можна правесці і па цяпершніх законах – калі б улады іх выконвалі”

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў газэце “Народная Воля” словы старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах Лідзіі Ярмошынай, якая заявіла, што на палітычным парадку дня ўладаў не стаіць пытаньне зьменаў у Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Старшыня БНФ накіраваў звароты наконт беларускай мовы на дзяржсайтах

Старшыня Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” Рыгор Кастусёў накіраваў у органы ўлады звароты датычна выканання сайтамі дзяржаўных органаў і арганізацыяў патрабаванняў заканадаўства што да абавязковага размяшчэння інфармацыі на беларускай мове.

Моладзь БНФ запрашае на дыскусію пра нядаўнія змены ў закон пра сходы

Моладзь БНФ запрашае на дыскусію “Новы закон пра масавыя мерапрыемствы: ці змянілася сытуацыя са свабодай сходаў?“, якая адбудзецца 1 сакавіка (пятніца) ў Менску ў цэнтральнай сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3).

Прыгадваем 25 лютага 1990 года: мітынг БНФ перад Домам Ураду ў Менску

25 лютага 1990 года ў Мінску адбылася незвычайная падзея: на вуліцы сталіцы выйшлі дзясяткі тысяч чалавек. Ініцыятарам мітынгу выступіў Беларускі Народны Фронт, устаноўчы сход якога адбыўся летам 1989 года ў Вільні.

БНФ узяў удзел у саміце Альянсу кансэрватараў і рэфармістаў Эўропы

22-26 лютага намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч узяў удзел у чарговым пасяджэньні савету Альнсу эўрапэйскіх кансэрватараў і рэфармістаў. Гэтым разам саміт эўрапэйскай кансэрватыўнай партыі, паўнапраўным чальцом якой з’яўляецца Партыя БНФ, адбыўся ў Рыме.

Зміцер Шыманскі: “Адзіны кандыдат з’явіцца, калі будзе надзея на перамогу”

Узмацненне каманды, папулярызацыя партыйных ідэяў, пошук агульных кропак у працы з грамадскасцю, прадастаўленне альтэрнатывы дзеючай уладзе – такі сэнс для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі бачуць прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці на Берасцейшчыне.

 

Люты 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту   Сак »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.