Партыя БНФ » 2019 » Люты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 02.2019

Сябра Сойму БНФ Зьміцер Дрыгайла камэнтуе перамовы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы для “Белгазеты”

У сьвежым нумары штотыднёвіка “БелГазета” сябра Сойму БНФ Зьміцер Дрыгайла дзеліцца сваім поглядам на апошнія сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў калёнцы, якая абяцае стаць рэгулярнай на старонках гэтага выданьня.

Дзёньнікі Рыгора Барадуліна: чым выклікана з’яўленьне іншых партыяў побач з БНФ

Выйшаў друкам пяты том дзёньнікаў і запісаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна – пра гэта паведамляе газэта “Народная Воля” ў допісе за аўтарствам экс-старшыні Партыі БНФ (2007-2009) Лявона Баршчэўскага.

Беларуская мова 1918 – 2018: На прыкладзе адукацыі і друку

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў і Таварыства беларускай мовы зладзілі ў Менску прэзентацыю новага даследавання BISS: “Беларуская мова 1918-2018: на прыкладзе друку і адукацыі”.

Аргкамітэт па адзначэньні Дня Волі ў Берасьці вядзе перамовы з мясцовымі ўладамі

У якім фармаце праводзіць святкаванне 101-годдзя БНР абмеркавалі ў Берасці. Тут сабраўся гарадскі арганізацыйны камітэт па адзначэнні ўгодкаў беларускай незалежнасці 25 сакавіка.

У Шклове актывісты дэмакратычнай супольнасьці заснавалі літаратурны салон

Трыма мясцовымі суполкамі — ПАГА Рух «За Свабоду», ТБМ і Партыі БНФ — у Шклове заснаваны літаратурны салон імя Міхася Зарэцкага.

Рыгор Кастусёў: “Сочы – палітычная і іміджавая параза Лукашэнкі”

Па меркаванні старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, трохдзённыя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ні да чога не прывялі ў эканамічных пытаннях, а палітычна і іміджава сталі паразай Аляксандра Лукашэнкі, які вымушаны быў адмовіцца ад візіту на канферэнцыю па пытаннях бяспекі ў Мюнхене.

30 гадоў мітынгу БНФ на “Дынама”: яшчэ савецкія, але ўжо свабодныя

З нагоды заяўкі на акцыю да БНР101 шмат хто прыгадвае сымбалічнасьць абранага месца правядзеньня мітынгу: трыццаць гадоў таму, у лютым 1989 года, менавіта на стадыёне Дынама адбыўся першы дазволены савецкімі ўладамі апазыцыйны мітынг.

БНФ “Адраджэньне” падаў апеляцыю на рашэньне аб высяленьні з Сядзібы

Грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне” падало апеляцыйную скаргу на рашэньне эканамічнага суда Менску ад 31 студзеня, якое пакуль не набыло моц.

БНФ узяў удзел у дыскусіі пра закон аб экстрэмізме ў Палаце прадстаўнікоў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч узяў удзел у пасяджэньні рабочай групы Палаты прадстаўнікоў па дапрацоўцы праекта закона Рэспублікі Беларусь “Аб зьмяненьні законаў Рэспублікі Беларусь па пытаньні ўзмацненьня барацьбы з прапагандай нацызма і экстрэмізма”.

 

Люты 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту   Сак »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.