Партыя БНФ » 2019 » Сакавік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 03.2019

“Гродна – гэта годна! Сто год – другі заход!”: Дзень Волі ў рэпартажах СМІ

Сьвяткаваньне 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР расьцягнулася на тры дні – сёлета Дзень Волі як ніколі быў насычаны падзеямі, амаль як мінулагодняе маштабнае адзначэньне стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Віншаваньне з Днём Волі ад Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі і 101-й гадавіны абвяшчэньня ІІІ Устаўной граматы Беларускай Народай Рэспублікі.

Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў – пра #БНР101: “Такое свята павінна адбывацца ў кожным горадзе!”

Арганізатары гарадзенскага свята Дня Волі падводзяць папярэднія вынікі імпрэзы.

Партыя БНФ патрабуе знайсьці і пакараць курапацкіх злачынцаў

Заява старшыні Партыі БНФ 24 сакавіка 2019 году

“Злачынная дзейнасць у Курапатах выйшла на новы ўзровень: улады абавязаныя знайсці і пакараць экстрэмістаў”

25 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі

За незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі змагаліся 11 тысяч салдат і афіцэраў, у БНР былі дзве сталіцы, падтрымка ў рэгіёнах, закон аб грамадзян.

Арганізатары сьвята Дня Волі #БНР101 у Гародні: “Жыве Беларусь!”

У Каложскім парку Гродні 23 сакавіка адбылося святкаванне сёлетняга Дня Волі – адзначэнне 101-й гадавіны абвяшчэння трэцяй устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі сабрала больш за 5000 удзельнікаў, як гарадзенцаў, так і гасцёў другой сталіцы БНР.

Намесьнік старшыні БНФ Юрась Лукашэвіч адказвае на закіды Ярмошынай на адрас палітычных партыяў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч адказаў Лідзіі Ярмошынай. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 24» выказалася так: “На жаль, нашы партыі дэградуюць. Паляпшэння няма. Наадварот, рэзкае пагаршэнне. Калі мы ўспомнім першыя гады беларускай дзяржаўнасці, палітычныя партыі былі нашмат больш актыўнымі.”

Гародня ізноўку зрабілася сталіцай БНР: горад гатовы да сьвята Дня Волі!

23 сакавіка ў Гародні пройдзе Дзень Волі – гэта будзе як свята для ўсіх гарадзенцаў, так і цэнтральная пляцоўка для агульнанацыянальных урачыстасцяў.

Дзень Волі ў Віцебску: канцэрт Вайцюшкевіча і ускладаньне кветак

Напярэдадні Дня Волі ў Віцебску актывісты палітычных партыяў і грамадзянскай супольнасьці ўскладуць кветкі. Прадстаўнікі мясцовых дэмакратычных сілаў вырашылі ў нядзелю 24 сакавіка прыйсьці да помніка князю Альгерду, каб ускласці кветкі там, а потым рушыць па вуліцы Суворава да помніка Уладзіміру Караткевічу.

 

Сакавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют   Кра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.