Навіны ад 22.03.2019
23 сакавіка ў Гародні пройдзе Дзень Волі – гэта будзе як свята для ўсіх гарадзенцаў, так і цэнтральная пляцоўка для агульнанацыянальных урачыстасцяў.
Напярэдадні Дня Волі ў Віцебску актывісты палітычных партыяў і грамадзянскай супольнасьці ўскладуць кветкі. Прадстаўнікі мясцовых дэмакратычных сілаў вырашылі ў нядзелю 24 сакавіка прыйсьці да помніка князю Альгерду, каб ускласці кветкі там, а потым рушыць па вуліцы Суворава да помніка Уладзіміру Караткевічу.
Напярэдадні Дня Волі старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі спадарыня Івонка Сурвілла дала інтэрвію Беларускаму Радыё Рацыя.
Напярэдадні Дня Волі старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў наведаў паб BeerShow на Валадарскага (былая кавярня “Валерыя”) у якім цяпер працуе выстава да 101-й гадавіны БНР. Палітык праверыў у якім выглядзе экспануецца памятная шыльда БНР, якая ў мінулым годзе перамясцілася ў культавую экс-”Валерыю” пасля таго як 25 гадоў захоўвалася на сядзібе БНФ. Таксама Рыгор Кастусёў паразмаўляў з новым галоўным рэдактарам Кірылам Жываловічам – інтэрвію са спадаром Рыгорам можна прачытаць у сьвежым нумары штотыднёвіка, які ўжо з’явіўся ў шапіках. Нагадаем, што ў BeerShow наведвальнікі могуць аднымі з першых і абсалютна бясплатна ўзяць асобнік “Белгазеты”.
 
|