Партыя БНФ » 2019 » Красавік
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 04.2019

Вадзім Саранчукоў: “Даўгі за арэнду гарадзенскага офіса БНФ пагашаныя”

Некалькі месяцаў быў апячатаны офіс партыі БНФ у Гародні з-за адсутнасці сродкаў на аплату. Аднак грошы ўдалося знайсці – гарадзенцы, прыхільнікі Партыі БНФ, склаліся, каб аплаціць арэнду офіса.

Дасьледаваньне: Расейскіх прапагандысцкіх сайтаў у Беларусі пабольшала

Агрэсіўных расейскіх прапагандысцкіх сайтаў у Беларусі за апошнія гады рэзка пабольшала, — такія вынікі дасьледаваньня, якое правёў Дасьледніцкі недзяржаўны цэнтар EAST. “Найбольш актыўныя зьвязаныя з расейскай арганізацыяй CIS-EMO, ініцыятывай «Саюз» і прынамсі ўскосна з амбасадай Расеі ў Беларусі​” – гавораць дасьледчыкі.

Кампанія “Права выбару” прасоўвае зьмены ў Выбарчае заканадаўства

16 красавіка ў Менску кампанія назірання “Права выбару” правяла круглы стол “Выбарчае заканадаўства Беларусі і практыка прымянення: якія змены патрэбныя, і ці забяспечаць яны свабоду выбару”.

Вынікі красавіцкага Сойму Партыі БНФ

6 красавіка ў цэнтральнай сядзібе БНФ у Менску (вул. Чарнышэўскага, 3) адбыўся чарговы Сойм Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. Кіруючым органам Фронту былі разгледжаныя пытаньні аб палітычнай сытуацыі, аб чарговых пагрозах уладаў Народнаму мэмарыялу у Курапатах, аб адзначэньні 101-й гадавіны БНР, аб сытуацыі з партыйнымі офісамі ў Менску і ў рэгіёнах, а таксама былі прынятыя дзьве палітычныя заявы.

Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Беларуская дзяржава не ўшаноўвае памяць герояў”

Беларускія патрыёты, краязнаўцы і гісторыкі аднаўляюць памяць паўстання 1863 году. Толькі на Гродзеншчыне за апошнія некалькі гадоў паўстала больш за 10 новых памятных крыжоў у гонар паўстанцаў.

Дакладчык ААН атрымаў інфармацыю пра забарону акцыяў да Дня Волі

Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэньне” накіравала спецыяльнаму дакладчыку ААН па правах чалавека ў Беларусі спадарыні Анаіс Марын інфармацыю пра ўмовы правядзення ў Беларусі мірных сходаў з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сябра БНФ Вітольд Ашурак дамагаецца закрыцьця шкоднай вытворчасьці ў Бярозаўцы

Каля 100 жыхароў Бярозаўкі сабраліся на грамадскія абмеркаванні па экалагічнай сітуацыі ў горадзе. Асноўнай прычынай для сходу стала праца мясцовага завода па вырабе шклаваты. Прадпрыемства трэба зачыняць, заявіў на сходзе сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак.

На Лідчыне ўсталявалі крыж у памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага

Гарадзенскія актывісты БНФ ды іншых патрыятычных аб’яднаньняў паставілі крыж паўстанцам Кастуся Каліноўскага на кургане на Лідчыне 14 красавіка.

Слонімскі актывіст БНФ патрабуе адказу ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў пра выкананьне перадвыбарчых абяцанак

Жыхар Слоніма, кіраўнік мясцовай суполкі БНФ Павел Севасцьян напісаў ліст-зварот дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Але Сопікавай, якая балатавалася і стала дэпутатам ад Слонімскай выбарчай акругі №58.

 

Красавік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак   Тра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.