Навіны ад 03.04.2019
З нагод “разносу”, які ўчыніў Лукашэнка дзяржаўным службоўцам у Шклоўскім раёне, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў даў камэтар сайту UDF.BY: “Тыя разборкі, што Лукашэнка зладзіў, – гэта не толькі рэакцыя на беспадарак на фермах, а рэакцыя не ўсе працэсы, якія адбываюцца ў Шклове. Апошнія 20 год у Шклоўскім раёне ішлі працэсы карупцыянізацыі. Вялікія фінансавыя ўліванні з бюджэта ў мясцовыя прадпрыемствы застаюцца кармушкай для карупцыянераў. Лукашэнка лічыць, што фінансавай дапамогай дэманструе ўвагу, асабістае стаўленне да Шклоўскага раёна. Але немагчыма зрабіць паспяховыя рэформы ў адным асобна ўзятым рэгіёне, трэба рэфармаваць эканоміку краіны ў цэлым” – сказаў лідэр БНФ.
 
|