Партыя БНФ » 2019 » Чэрвень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 06.2019

Зьміцер Дрыгайла – пра “Эўраопт”, антыманапольнае міністэрства і канкурэнцыю

Сябра Сойму Партыі БНФ Зьміцер Дрыгайла піша на старонках тыднёвіка “Белгазета” пра канкурэнцыю на рынку дробнага продажу харчовых тавараў.

Белгазета: закон “Аб асабістых дадзеных” – для абароны Ярмошынай ці для ўсіх?

Аглядальнік тыднёвіка “Белгазета” Алесь Кіркевіч разважае пра тое, ці абароніць закон пра ахову пэрсанальных дадзеных прадстаўнікоў апазыцыі так, як будзе абараняць чыноўнікаў. У якасьці прыкладу журналіст прыводзіць незадаволенасьць нязьменнай кіраўнічкі цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай публікацыямі фатаздымкаў яе шыкоўнага катэджу – і параўноўвае гэта са спробамі намесьніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова прыцягнуць да адказнасьці журналістаў дзяржСМІ, якія падрабязна распавядалі пра ягонае прыватнае жыцьцё.

2+2=згвалтаваньне: што ня так з сучасным фэмiнiзмам

У блогавым допісе на сайце Радыё Свабода сябра сойму Партыі БНФ Кацярына Шуст разважае пра сучасны стан і плыні беларускага фэмінізму.

Сябра Сойму БНФ з Лідчыны Сяргей Пантус: “Акцыя ля лідскага выканкаму дасягнула сваёй мэты”

Лідскі раённы суд прысудзіў актывістаў БНФ Сяргея Пантуса і Вітольда Ашурка да штрафу ў 10 базавых велічын за тое, што яны выйшлі да райвыканкаму з плакатам “Мёртвая Дзітва”.

Стала вядома, хто вінаваты ў забруджваньні Дзітвы, прытока Нёмана

З’явіліся вынікі лабараторных выпрабаванняў пробаў вады, якія былі ўзятыя ў рацэ Дзітва пад Лідай. Прычына масавага мору рыбы ў вадаёме, які з’яўляецца прытокам Нёмана — скід ачышчальных збудаванняў Лідскага ЖКГ.

У Лідзе і Гародні – пратэст супраць забруджваньня Дзітвы, прытока Нёмана

У Лідзе двое актывістаў БНФ выйшлі да мясцовага райвыканкаму з плякатам «Мёртвая Дзiтва», каб прыцягнуць увагу да экалагічнай катастрофы на рацэ Дзітва. Акцыя прайшла 17 чэрвеня і доўжылася некалькі хвілін. 18 чэрвеня да пратэстаў супраць забруджваньня прытока Нёмана далучылася Гародня.

Актывісты БНФ: “Пад Лідай у раку Дзітва зліваюць адходы”

Актывісты БНФ з Лідчыны сцвярджаюць, што знайшлі трубу, адкуль у раку Дзітва зліваюцца адходы. Пра гэта паведамляе сайт тэлеканала Белсат.

“Вечерний Брест”: З чаго пачынаўся рух БНФ на Берасьцейшыне – прыгадвае вэтэран Фронту Рыгор Бакіевіч

Берасьцейская газэта “Вечерний Брест” публікуе на сваіх старонках рубрыку “Каляндар Міленіюма”, якая прысьвечаная тысячагадзьдзю горада над Бугам, якое адзначаецца сёлета.

Патрыёты на Слонімшчыне ўшанавалі памяць Міхала Валовіча і паўстанцаў

Сёлета 18 чэрвеня спаўняецца 113 гадоў з дня нараджэння беларускага нацыянальнага героя, удзельніка паўстання 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча, які па загаду гарадзенскага губернатара генерал-маёра Мураўёва быў схоплены і павешаны 2 жніўня 1833 года ў Гародні каля Скідзельскай заставы.

 

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.