Партыя БНФ » 2019 » Чэрвень » 12
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 12.06.2019

“Радыё Свабода”: чаму сябра Сойму БНФ, мастак Аляксей Марачкін склікае антыкамуністычны форум

Сябра Сойму БНФ Аляксей Марачкін напісаў праект «Антыкамуністычнага маніфэсту», сабраў групу аднадумцаў і заклікаў правесьці форум, які асудзіў бы злачынствы камунізму.

Рыгор Кастусёў: “Калі пачуў словы Пуціна пра Беларусь, узгадалася, што ён казаў пра Крым і што здарылася з ім пазней”

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пракамэнтаваў парталу UDF.BY выказваньні расейскага прэзыдэнта Пуціна пра тое, што паглынаньне Беларусі Расеяй цяпер не стаіць на парадку дня: «Калі пачуў словы Пуціна пра Беларусь, узгадалася, што ён казаў пра Крым і што здарылася з ім пазней», – адзначыў Рыгор Кастусёў. Камэнтуючы пазыцыю Лукашэнкі ў цяперашніх перамовах, лідэр БНФ даў наступную ацэнку: «Зараз у яго адна мэта – скарыстаць аб’яднанне ў рамках Саюзнай дзяржавы, каб захаваць легітымную ўладу для сябе і сваёй сям’і. Але за гандлем за ўладу, які вядзе Лукашэнка, мы можам згубіць незалежнасць краіны. Гэта рэальная пагроза», – сказаў Рыгор Кастусёў.

 

Чэрвень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.