Партыя БНФ » 2019 » Ліпень
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Навіны ад 07.2019

Сябра БНФ Мікалай Чарнавус: “Толькі актыўныя грамадзяне могуць змяніць жыццё да лепшага”

„Толькі актыўныя грамадзяне могуць змяніць жыццё да лепшага”, – упэўнены вядомы змагар з несправядлівасцю ў Баранавічах, сябра БНФ Мікалай Чарнавус (старэйшы). Сваім жыццём ён даказвае гэта кожны дзень.

Рыгор Кастусёў: “Лукашэнка будзе імкнуцца аднавіць добрыя стасункі з новым прэзыдэнтам Украіны”

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў адзначыў, што цяперашні прэзыдэнт Беларусі будзе імкнуцца аднавіць добрыя стасункі з новым украінскім лідэрам, нягледзячы на мінулыя выказваньні ў падтрымку былога прэзыдэна Украіны Пятра Парашэнкі.

Вынікі чэрвеньскага Сойму Партыі БНФ і ГА БНФ “Адраджэньне”

29 чэрвеня ў цэнтральнай сядзібе БНФ у Менску адбыўся чарговы Сойм Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. На чэрвеньскім пасяджэньні кіруючага органа партыі і руху былі разгледжаныя пытаньні, датычныя бягучай палітычнай сытуцыі, а таксама падрыхтоўцы Фронту да бліжэйшых палітычных кампаніяў. Сойм Партыі БНФ прыняў рашэньне пра скліканьне ў верасьні пазачаговага ХIХ Зьезду Партыі БНФ для вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты на маючыя адбыцца ў лістападзе парлямэнцкія выбары.

Год “малой радзімы”: Хто забрудзіў радзіму мастака Бялыніцкага-Бірулі?

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у сваім блогавым допісе на сайце “Naviny.by. Белорусские новости” выказвае занепакоенасьць становішчам на месцы фальварку “Крынкі”, дзе на малой радзіме слыннага беларускага мастака Вітольда-Бялыніцкага Бірулі штогод адбываецца мастацкі плэнэр. Цяпер вакол гэтых мясцінаў пануе безгаспадарчасьць, занядбанасьць і пустазельле.

Сябра Сойму Партыі БНФ Зьміцер Дрыгайла ўзяў удзел у дыскусіі “Беларуская АЭС: рызыкі ці пэрспэктывы?”

Сябра Сойму Партыі БНФ журналіст Зьміцер Дрыгайла абмеркаваў з прадстаўніцай партыі Зялёных Тацьцянай Новікавай пытаньне пра мэтазгоднасьць пабудовы ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

“Адзін з самых небяспечных вынікаў лукашэнкаўскага 25-годдзя – стварэнне рэжыму асабістай улады, закладнікамі якой сталі жыхары ўсёй Беларусі”

25 гадоў таму 10 ліпеня 1994 года прэзідэнтам Беларусі быў абраны Аляксандр Лукашэнка. Пра гэты тэрмін, які аказаўся такім працяглым і канца якому пакуль не бачна, разважае зямляк сённяшняга кіраўніка Беларусі, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

Зьмены ў законы пра НДА і партыі не ўлічваюць інтарэсаў грамадзкасьці

Міністэрствам юстыцыі вынесены на грамадзкае абмеркаваньне праект зьменаў у законы “Аб грамадзкіх аб’яднаньнях” і “Аб палітычных партыях”. У законапраекце прадугледжанае ўнясеньне істотных зьменаў, датычных умоваў стварэньня і дзейнасьці грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў. На абмеркаваньне выносяцца як раней анансаваныя міністэрствам зьмены (падача дакументаў на рэгістрацыю партый і аб’яднаньняў анлайн, увядзеньне абавязку публікаваць да 1 сакавіка фінансавую справаздачу), так і некаторыя іншыя новаўвядзеньні.

Сябра БНФ Алена Маслюкова: “Змаганне супраць шкодных выкідаў у Светлагорску прыносіць вынікі”

Змаганне людзей супраць шкодных выкідаў завода беленай цэлюлёзы ў Светлагорску прыносіць свае вынікі, хаця яны не такія відавочныя як у Берасці.

Кацярына Шуст: Што азначаюць для БНФ прагулкі старшыні партыі па Вільні?

Сябра Сойму Партыі БНФ Кацярына Шуст на старонках тыднёвіка “Новы Час” разважае пра тое, чаму візыт старшыні партыі Рыгора Кастусёва на “парад роўнасці” ў Вільні выклікаў такую шалёную палеміку ў беларускім інтэрнэце і нават прывёў да сыходу ў адстаўку намесніка старшыні БНФ Алеся Стральцова.

 

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.